Свет11

Суд у Малдове прысудзіў алігарха Плахатнюка да 19 гадоў турмы

Яго прызналі вінаватым у крадзяжы мільярда даляраў з банкаўскай сістэмы краіны.

Уладзімір Плахатнюк. Фота: AP Photo/Roveliu Buga

Былога кіраўніка Дэмакратычнай партыі Малдовы, алігарха Уладзіміра Плахатнюка, суд у Кішынёве прыгаварыў да 19 гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у крадзяжы мільярда даляраў з банкаўскай сістэмы краіны. Яшчэ тры крымінальныя справы ў дачыненні да Плахатнюка знаходзяцца на стадыі расследавання, пра гэта піша Бі-бі-сі.

Згодна з рашэннем суда, Плахатнюк пазбаўлены права займаць пэўныя дзяржаўныя пасады на працягу 5 гадоў і павінен будзе выплаціць дзяржаве каля 60 мільёнаў долараў.

Пракуроры запытвалі для Плахатнюка 25 гадоў — 15 гадоў па эпізоду махлярства і 10 гадоў за адмыванне грошай у асабліва буйным маштабе, пісала малдаўскае выданне NewsMaker. Як адзначае MOLDPRES, гэта максімальна магчымы тэрмін па сукупнасці злачынстваў, у якіх абвінавачваюць алігарха.

Абвінавачванне таксама папрасіла канфіскаваць маёмасць Плахатнюка для кампенсацыі шкоды і аплаты выдаткаў, звязаных з экстрадыцыяй бізнесмена з Грэцыі.

Абарона Плахатнюка патрабавала прызаць яго невінаватым. Адвакат алігарха Лучыян Рогак настойваў, што судовы працэс быў занадта паспешным, а ў вылічэннях у матэрыялах справаў ёсць памылкі, якія дасягаюць мільёнаў еўра.

«Я не святы, але ў крадзяжы мільярда не ўдзельнічаў», — сказаў Плахатнюк на апошнім пасяджэнні суда 25 сакавіка.

Хто такі Плахатнюк і ў чым яго абвінавачваюць

Плахатнюк удзельнічаў у палітычным жыцці Малдовы ў 2010‑х гадах. З 2010 па 2015‑й ён быў дэпутатам парламента ад Дэмакратычнай партыі, а ў 2016‑м стаў яе старшынём. СМІ называлі яго «малдаўскім Абрамовічам», «фактычным правадыром» і «гаспадаром Малдовы»: да сярэдзіны 2010‑х Плахатнюк кантраляваў банкі, СМІ, сілавыя структуры і суды Малдовы.

Аднак у 2019 годзе Дэмакратычная партыя заняла трэцяе месца на выбарах у парламент і не ўвайшла ў новую кааліцыю, і Плахатнюк пакінуў Малдову.

У тым жа 2019 годзе Плахатнюк стаў фігурантам крымінальнай справы ў Малдове — аб адмыванні грошай у асабліва буйным памеры. У 2020 годзе яму завочна прад’явілі абвінавачанне па справе аб крадзяжы мільярда даляраў з банкаўскай сістэмы краіны.

Аб крадзяжы з трох банкаў (Banca de Economii, Banca Sociala і Unibank) стала вядома яшчэ ў канцы лістапада 2014 года.

У 2020 годзе генпракуратура Малдовы заявіла, што Плахатнюк быў адным з бенефіцыяраў крадзяжу і атрымаў 39 млн долараў ЗША і 3,5 млн еўра праз кампаніі, кантраляваныя алігархам Іланам Шорам. Шор быў завочна асуджаны на 15 гадоў турмы па гэтай жа справе.

Крымінальныя справы ў дачыненні да Плахатнюка заведзены не толькі ў Малдове, але і ў Расіі. Расійскія ўлады падазраюць яго ў арганізацыі злачыннай супольнасці, кантрабандзе, незаконным збыце наркотыкаў, незаконным вывадзе грошай з краіны і ў замаху на забойства. У Расіі алігарх завочна арыштаваны.

Каментары1

  • А+
    22.04.2026
    Желательно расширить географию привлечения к ответственности. Чтобы и в РБ так было.....

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, «ці ўкраінская дэлегацыя паляціць на парад у Маскву»2

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць1

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента9

Каля ўзбярэжжа ААЭ гарыць карэйскі танкер. У вайне ЗША з Іранам новы віток

У былой Валадарцы плануюць адкрыць музей1

«Перадвыбарчы папулізм». У МЗС адрэагавалі на выказванне спікера армянскага парламента пра Беларусь як губерню Расіі25

Ты рускамоўны чалавек свету ці ты чалавек беларускі? Кейс Насты Рагатко59

«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам7

У Берліне на 8 і 9 мая забароняць чырвона-зялёны сцяг і партрэты Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць