У Беларусі пачалі выпускаць новыя 7‑месныя мінівэны. Што гэта за машыны і колькі яны каштуюць?
У Беларусі афіцыйна сабраны першы аўтамабіль JAC RF8, а ў маі гэтыя мадэлі з'явяцца ў дылерскіх цэнтрах краіны. Пра гэта піша av.by са спасылкаю на кампанія «Трансконсалт Сэрвіс», афіцыйнага імпарцёра JAC у РБ.

JAC RF8 — буйны бізнэс-шатл (габарыты ў мм: 5 215 × 1 895 × 1 830, колавая база — 3 100), які разлічаны на сем чалавек.
Аб’ём багажніка вар'іруецца ў межах 700—2 500 літраў.
Як падкрэслівае аўтавытворца, у аснове мінівэна ляжаць тэхналогіі нямецкага канцэрна Volkswagen AG, а таксама брытанскай кампаніі MIRA, што дазволіла знізіць узровень крэну і разгойдвання аўтамабіля пры дынамічнай яздзе.

JAC RF8 абсталяваны 9 інтэлектуальнымі сістэмамі абароны, уключаючы франтальную камеру і радар, два заднія радары сістэмы L2 ADAS (сістэма дапамогі кіроўцу другога ўзроўню), якая прадугледжвае наяўнасць інтэлектуальнага круіз-кантролю з функцыяй вядзення аўтамабіля па паласе, суправаджэнне пры перастраеннях, папярэджанне аб сутыкненні, аўтаматычнае тармажэнне, маніторынг «сляпых зон» і папярэджанне пры адкрыцці дзвярэй.
Пярэднія і бакавыя падушкі бяспекі для кіроўцы і пасажыра, а таксама звышдоўгія двухступеньчатыя бакавыя эйрбэгі-шторкі ўваходзяць у стандартную камплектацыю.


На беларускім рынку наладжана зборка бізнэс-шатла з бензінавым рухавіком 2.0 TGDI (турбаваны рухавік з непасрэдным упырскваннем паліва; 224 к.с., 400 Нм) і 8‑ступеньчатым «аўтаматам» ZF (вядомы нямецкі вытворца трансмісій). На разгон да 100 км/г вялікі флагманскі мінівэн траціць менш за 9,8 секунды. У змешаным цыкле мадэль расходуе 8,9 літра паліва на 100 км. У аснове ляжыць модульная платформа MUSE з пярэднім прывадам і папярочным размяшчэннем РУЗ (рухавіка ўнутранага згарання), пярэдняя падвеска — тыпу McPherson (самы распаўсюджаны від незалежнай пярэдняй падвескі), задняя — шматвагарная. Памер штатных шын — 225/55 R18.


З абодвух бакоў усталяваны ссоўныя дзверы з электрапрывадам.
Асаблівасцю канструкцыі з'яўляецца абсалютна роўная падлога для ўсіх трох шэрагаў сядзенняў. Яна складае 68,8% ад усёй даўжыні аўтамабіля.
Салон JAC RF8 прапануе некалькі варыянтаў трансфармацыі: «капітанскія» крэслы другога шэрагу (асобныя раскошныя крэслы з падлакотнікамі) з электрапрывадам, функцыяй кліматызацыі і атаманкай (мяккая падстаўка для ног, якая выязджае з-пад сядзення) могуць рухацца наперад і назад. Трэці шэраг наладжваецца ў дыяпазоне 240 мм або можа быць выдалены з аўтамабіля.


Для кожнага шэрагу сядзенняў ёсць асобныя USB-парты (усяго 7), усталяваны 12 дынамікаў, а таксама прадугледжаны двайны электрычны люк плошчай адзін квадратны метр і таніроўка задняй паўсферы.
Для кіроўцы і пасажыра ёсць два дысплеі HD Smart на 12,3 цалі.
Цана JAC RF8 у Беларусі складзе 129 900 BYN (прыкладна 45 860 даляраў у эквіваленце).
Каментары
а шо не лада ці масквіч ?))) добрая навіна на самой справе, трэба выціскаць імперыю д'ябла з РБ
———
– Ну, і як вам «ЙАК»?
– Як «ЙАК»? «ЙАК» як «ЙАК».
🚗 Так, бо гэта расейцы вымаўляюць гэну назву «Джак». Мы ж, беларусы, у мэтах разрасейчаньня мусім казаць «Як», бо першая лацінская ці нямецкая літара ў слове менавіта «Йот». Альбо больш правільна ўжыць тутака кітайскі варыянт – аўта ж кітайская, а не расейская, хоць і мае ў назьве ноткі расейскай нецынзурнае гамонкі «Цян хуай». :)
Выснова: Бабарикам і Колессниковым — не❗
-