Грамадства22

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім

22 красавіка ў Варшаве прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі сустрэўся з беларускім праваабаронцам, нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім, паведамляе «Вясна».

Фота: канцылярыя прэзідэнта Польшчы

Напярэдадні стала вядома, што беларускі праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрывае офіс у Варшаве. Пасля эвакуацыі з Беларусі ў 2021 годзе праваабаронцы працавалі ў Вільні. Цяпер, паводле слоў Алеся Бяляцкага, пляцовак будзе дзве — у Вільні і Варшаве.

Фота: канцылярыя прэзідэнта Польшчы
Фота: канцылярыя прэзідэнта Польшчы

Падчас сустрэчы Караль Наўроцкі і Алесь Бяляцкі абмяняліся падарункамі. Бяляцкі прэзентаваў прэзідэнту Польшчы кнігі беларускіх пісьменнікаў, а ў адказ атрымаў ад Наўроцкага мініяцюру з выявай Тадэвуша Касцюшкі.

Фота: «Вясна»
Фота: «Вясна»

Перад гэтым Алесь Бяляцкі сустрэўся з маршалкам Сената Польшчы Малгажатай Кідава-Блоньскай. Падчас яе Кідава-Блоньска падкрэсліла, што не забывае пра беларускіх палітвязняў, у тым ліку пра Анджэя Пачобута, і працягвае падтрымліваць іх. Таксама Бяляцкаму перадалі пастанову Сената Польшчы, прынятую да пятай гадавіны зняволення Анджэя Пачобута.

Каментары2

  • 1863
    22.04.2026
    У адрозненне ад розных выпадковых расейскамоўных грантавых дзеячак, Бяляцкі мог б спакойна размаўляць з Наўроцкім пра гісторыю, у тым ліку супольныя старонкі.
  • Прэзідэнт
    22.04.2026
    Як бы там пан Бяляцкі не абмяжоўваўся ад палітыкі але на сённяшні момант вельмі добры варыянт на першага прэзідэнта Беларусі. Калі здароўе дазваляе.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць