Свет88

У Літве ў наступным годзе сярэдняя пенсія дасягне 750 еўра

Сярэдняя пенсія па ўзросце ў Літве ў 2026 годзе павялічыцца на 80 еўра і складзе 750 еўра, а сярэдняя для тых, у каго ёсць неабходны стаж, павялічыцца на 90 еўра і дасягне 810 еўра, сказана ў прэс-рэлізе Мінсацпрацы Літвы, піша Delfi.lt.

Згодна з прагнозамі, сярэдні заробак у Літве ў 2026 годзе павялічыцца на 7,3%, а сярэднегадавая інфляцыя складзе 3,2%.

Урад Літвы абавязаўся да 2030 года зрабіць так, каб сярэдняя пенсія па ўзросце складала 50% сярэдняй зарплаты «на рукі».

У 2026 годзе сярэдняя пенсія па ўзросце складзе 47,3% сярэдняй зарплаты «на рукі», а сярэдняя пенсія тых, у каго ёсць неабходны стаж — 51,1% сярэдняга заробку «на рукі».

У жніўні 2025 года сярэднюю пенсію атрымлівалі 632 000 атрымальнікаў пенсій па ўзросце і 8000 атрымальнікаў датэрміновых пенсій — у сярэднім памеры 670 еўра. Сярэдняя пенсія ў людзей з неабходным стажам — 720 еўра.

Мінпрацы Беларусі назвала памер сярэдняй пенсіі ў верасні — 980 рублёў. Пры сённяшнім курсе гэта 277 еўра.

Каментары8

  • Ботам
    07.10.2025
    А вось і батаферма і "цана яек". Гэтыя казкі лукашысты распавядайце на БТ, тут дурняў няма, ўсе ведаюць, што цены ў Літве і Польшчы ў сярэднім такія ж ці меньш, чым у вашым Лукафатэрляндзе.
  • Вось Так
    07.10.2025
    У тры разы больш, вось так яскравая розніца на карысць ЕС, НАТО, дэмакратыі.
  • Абураны
    07.10.2025
    Пра што там смярдзіць лукашысцка-пуцінская прапаганда? У краінах Балтыі прадпрыемствы разбураныя, моладзь выехала з краіны...

Цяпер чытаюць

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС2

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка не верыць, што Трамп можа даць Украіне «Тамагаўкі»15

Лукашэнка ў Душанбэ не хадзіў на кароткую прагулку з лідарамі краін СНД11

ЗША ўжо некалькі месяцаў дапамагаюць Украіне атакаваць расійскія НПЗ4

Беларуса ў аэрапорце Мюнхена знялі з рэйса ў Турцыю

Лукашэнка зноў заклікаў Зяленскага тэрмінова здавацца 36

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»84

Мінздароўя пракаментавала масавае атручванне ў мінскім бістро «Піт Stop»1

У Крамлі заявілі пра «сур'ёзную занепакоенасць» з-за магчымых паставак «Тамагаўкаў» Кіеву9

«Тое, што трэба пенсіянерам». Беларускі экзашкілет нібыта ад МТЗ захапіў тыкток3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС2

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць