У Беларусі пачынаюць укараняць электронныя сертыфікаты з вынікамі ЦТ і ЦЭ. Праект накіраваны на павышэнне празрыстасці, надзейнасці і зручнасці іх атрымання і выкарыстання, паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі
Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў мае намер увасобіць праект да пачатку прыёмнай кампаніі 2026 года.
У выніку электронныя сертыфікаты можна будзе праглядаць і спампоўваць непасрэдна з сістэмы «Электронная чарга для падачы дакументаў пры паступленні ва ўстанову вышэйшай адукацыі». Пры гэтым усе сертыфікаты будуць завераны электронным лічбавым подпісам.
Паведамляецца, што па выніках выпрабавання выкарыстання электронных сертыфікатаў ЦЭ і ЦТ у Мінaдукацыі плануюць поўнасцю перайсці на іх.
Пры гэтым у ведамстве падкрэсліваюць, што наяўнасць электроннага сертыфіката не адмяняе неабходнасці падачы папяровага арыгінала ва ўніверсітэт падчас падачы дакументаў.
-
Памерла 32‑гадовая дызайнерка Вольга Шаўцова — амаль палову свайго жыцця яна змагалася з анкалогіяй
-
Новы канфлікт вакол «Пагоні». Літоўцы вінавацяць беларускі футбольны клуб у крадзяжы іх сімволікі
-
У Ваўкавыскім раёне жыхарку вёскі аштрафавалі за вялікую колькасць катоў. Але юрыстка дапамагла адбіцца
Каментары