Грамадства

Гандлёвы цэнтр «Беларусь» у Віцебску адновяць і перабудуюць

Гандлёвы цэнтр «Беларусь» у цэнтры Віцебска, у якім у канцы мінулага года быў моцны пажар, будзе адноўлены і пераўтвораны ў сучасны культурна-дзелавы цэнтр з разнастайнымі зонамі адпачынку і забаў. Пра гэта паведаміў старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў, піша мясцовае выданне «Віцьбічы».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі кіраўніка Віцебска, уласнік ГЦ «Беларусь» ПУП «МегаЕўратэкс» прадставіў праект новага цэнтра, які будзе адрознівацца ад папярэдняга як у архітэктурным плане, так і па змесце.

Новы будынак будзе прыгожым і сучасным, з эскалатарамі і аздабленнем сучаснымі матэрыяламі. Плануецца аднавіць кіназалу, стварыць фудкорт і выдзеліць паверх пад дзіцячыя забавы.

Гандлёвая функцыя таксама застанецца, аднак магазіны будуць вялікіх фарматаў, а не маленькія «клеткі», як раней.

Будынак будзе шматузроўневым: да яго прыбудуюць пяціпавярховы корпус пад гатэль. Заезд у гатэль плануецца з боку моста Блахіна. Горад гатовы пры неабходнасці выдзеліць для рэалізацыі праекта дадатковую зямлю, але пакуль уласнік хоча абмежавацца межамі наяўнай пляцоўкі.

Вялікі пажар у ГЦ «Беларусь» здарыўся 13 снежня 2024 года. Тады загарэўся першы паверх будынка. У выніку эвакуавалі 215 чалавек, а для ліквідацыі пажару былі задзейнічаныя 21 адзінка тэхнікі і 90 супрацоўнікаў МНС. Агнём былі ахопленыя прыкладна 2000 квадратных метраў, а ліквідаваць яго ўдалося толькі каля 21:00 пасля больш чым чатырох гадзін працы.

У выніку здарэння пацярпелі 20 чалавек. Папярэдняе расследаванне выявіла шмат парушэнняў правіл пажарнай бяспекі. Былі знойдзены праблемы ў электрасетках, незаконныя перапланіроўкі крам і шэраг іншых недахопаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША61

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук2

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША61

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць