Эканоміка2424

Эколагі гадамі пратэставалі супраць АЭС. Цяпер яны ўжо за

Пра тое, як свет перагледзеў сваё стаўленне да атамнай энергетыкі, на прыкладзе Бельгіі расказвае выданне The Wall Street Journal.

Праекцыя на градзільні АЭС «Тыанж». Фота: AdamBlazowski / Х

Яскравым сімвалам перамен стаўлення да атамнай энергіі ў Еўропе стала нядаўняя акцыя ў горадзе Юі. На гіганцкай градзірні 50‑гадовага рэактара атамнай электрастанцыі «Тыанж» (Tihange), які рыхтавалі да закрыцця, з’явілася праекцыя з назвай песні Queen Don’t Stop Me Now і выявай Фрэдзі Мэрк’юры з паднятым кулаком. Гэта зрабілі праядзерныя актывісты, пераняўшы метады сваіх былых апанентаў з Greenpeace.

Парадокс у тым, што цяпер і ўрад Бельгіі хоча, каб рэактар працаваў. Для гэтага сёлета нават адмянілі закон 22‑гадовай даўніны, які прадугледжваў паступовую адмову ад ядзернай энергетыкі. Але аператар станцыі — французская кампанія Engie — заяўляе, што ўжо запозна.

Кампанія спыніла працу рэактара на АЭС і працягвае план па яго дэмантажы. У Engie падкрэсліваюць, што хочуць цалкам выйсці з ядзернага бізнэсу, які дзесяцігоддзямі прыносіў ёй толькі галаўны боль праз пратэсты і непрадказальную палітыку бельгійскіх уладаў.

«Бізнэс-рашэнні ўжо прынятыя, але нам трэба змяніць курс», — заяўляе Роб дэ Шутэр, актывіст экалагічнай групы WePlanet, якая падтрымлівае выкарыстанне ядзернай энергетыкі і дапамагла арганізаваць акцыю ў Юі.

Чаму ўсё так змянілася

За апошнія некалькі гадоў стаўленне да ядзернай энергетыкі на Захадзе змянілася радыкальна. Калі раней яе лічылі пагрозай бяспецы, то цяпер усё часцей называюць крыніцай нізкавугляроднай электраэнергіі, неабходнай для барацьбы з глабальным пацяпленнем.

Вайна ва Украіне паказала, наколькі залежнай засталася Еўропа ад паставак расійскага газу. Закрыццё рэактараў прывяло да таго, што краіны вымушаныя былі вяртацца да вугалю або павялічваць спажыванне газу — з відавочнымі кліматычнымі наступствамі.

Паводле меркавання экспертаў, будаўніцтва новых атамных станцый задарагое і рызыкоўнае, таму падаўжэнне тэрміну службы ўжо наяўных рэактараў лічыцца адным з самых танных спосабаў атрымаць нізкавугляродную электраэнергію.

Від на АЭС «Тыанж». Фота: Wikimedia Commons

Аднак на практыцы гэта не заўсёды працуе. У Іспаніі ўладальнікі АЭС рыхтуюцца да закрыцця станцый, бо не змаглі дамовіцца з уладамі пра фінансавыя стымулы, якія зрабілі б іх эксплуатацыю выгаднай. У Вялікабрытаніі ў 2028 і 2030 гадах павінны спыніць працу чатыры рэактары, калі іх аператар не атрымае дазволу працягваць эксплуатацыю.

У Германіі, якая канчаткова закрыла свае апошнія рэактары ў 2023 годзе, правацэнтрысты сёлета нават прапаноўвалі аднавіць іх працу, але сацыял-дэмакраты адмовіліся ўключаць такую ідэю ў кааліцыйныя перамовы.

Бельгійскі тупік

У Бельгіі закон аб паступовай адмове ад ядзернай энергетыкі быў прыняты яшчэ ў 2003 годзе. Хоць у 2025 годзе яго скасавалі, Engie не хоча фінансаваць працяг працы старых рэактараў АЭС «Тыанж» і АЭС «Дуль» (Doel) пад Антвэрпенам.

Акрамя палітычных рызык, ёсць і тэхнічныя праблемы. Бельгійскі рэгулятар адзначыў, што рэактар у «Тыанжы», магчыма, трэба было б дадаткова ўмацаваць, каб ён вытрымаў магчымы ўдар вялікага самалёта: буйныя лайнеры пралятаюць над ім падчас узлётаў з бліжэйшага аэрапорта Льежа.

Аднак галоўная прычына — новая стратэгія кампаніі. Engie робіць стаўку на аднаўляльныя крыніцы, газавыя электрастанцыі і акумулятарныя сістэмы. Ужо хутка яна запусціць новую газавую станцыю, якая заменіць частку магутнасцяў «Тыанжа», але гэта, прынамсі часова, павялічыць выкіды парніковых газаў у краіне.

У сваю чаргу прадстаўнікі бельгійскага Міністэрства энергетыкі заявілі, што ідуць перамовы пра магчымасць аднавіць старыя рэактары АЭС «Тыанж» і «Дуль». Адзін з варыянтаў — каб кампанія EDF, якая валодае паловай «Тыанжа», набыла другую палову ў Engie і перазапусціла станцыю наноў.

Ад антыядзерных да праядзерных

Пратэсты супраць АЭС «Тыанж» узмацніліся пасля катастрофы на японскай Фукусіме ў 2011 годзе. Тады многія актывісты прыязджалі з Германіі, дзе антыядзерныя настроі былі асабліва моцныя. Асаблівае абурэнне выклікала паведамленне, што корпус аднаго з рэактараў мае вытворчыя анамаліі, хоць пазней эксперты даказалі, што гэта не ўплывае на бяспеку.

Арганізацыя «100 TWh» праз суд спрабуе заблакаваць дэмантаж градзірняў, бо пасля іх зносу перазапуск станцыі стане немагчымым. А пакуль юрыдычная барацьба працягваецца, вакол станцыі зноў з’явіліся і яе даўнія крытыкі.

Невялікая група пратэстоўцаў з Германіі і Нідэрландаў, якія раней змагаліся супраць працы АЭС, сабралася на гэтым тыдні, каб адзначыць яе закрыццё. Але нават яны прызнаюць: цяпер грамадская думка павярнулася супраць іх.

«Калі б немцы маглі перадумаць, я ўпэўнены, яны выбралі б атамную энергетыку, — кажа Вальтэр Шумахер, нямецкі матэматык на пенсіі, які шмат гадоў пратэставаў супраць станцыі ў Юі. — Людзі цяпер кажуць, што клімат — найвялікшая праблема, і трэба рабіць усё, нават выкарыстоўваць ядзерную энергію».

Мемы замест транспарантаў

Акцыю з праекцыяй арганізаваў Эмерык Масо, энтузіяст ядзернай энергетыкі і супрацоўнік Бельгійскай чыгункі. Пры падтрымцы WePlanet ён і яшчэ двое актывістаў арандавалі магутны праектар, здольны паказваць выявы на сотні метраў.

Праекцыя на градзірні АЭС «Тыанж». Фота: weplanetint / Х

На градзірні яны адлюстроўвалі серыю праядзерных мемаў. На адным надпіс: «Зіма блізка, захавайце Тыанж», на іншым — выява Пуціна з паднятым уверх вялікім пальцам і подпісам «Не — ядзернай энергетыцы, так — газу», яшчэ на адным — ветравая турбіна з лічбай 1250 — столькі, паводле падлікаў актывістаў, трэба будзе пабудаваць ветракоў, каб замяніць магутнасць аднаго рэактара.

«Усё залежыць ад палітычнай і дзелавой волі, — кажа Масо. — Мы вырашылі дзейнічаць, нават калі гэта на мяжы закона. Спадзяёмся, што станцыя яшчэ вернецца да жыцця».

Каментары24

  • Лол
    10.10.2025
    Лева-зялёная экагістэрыя па закрыцці АЭС у той момант, калі пракладваліся трубы Паўночнага патоку - поўная крывадушнасць і відавочны праект Масквы.
  • Бабёр
    10.10.2025
    АЭС па расейскім праекце, невядома кім пабудаваная, без празрыстага кантролю.
    Кітай далёка не ў захапленні ад ізаляцыянізму Лукашэнкі. Стаўка на Кітай толькі на словах.
    Для малака трэба не толькі заводы па перапрацоўцы. А сельская гаспадарка ў заняпадзе.
    Губазік=гестапа.
  • Разум когда-нибудь победит
    10.10.2025
    У Европы еще есть шанс освободиться от влияния зеленых леваков. И чем раньше они это сделают, тем лучше будет для всего Евросоюза.

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?6

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі6

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

Беларуская бягуха пра перавагу грудзей на фінішы: Смешна, але факт5

Пенсіянерка па тэлефоне «аформіла» электронную медкарту і стала «агентам спецслужбаў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?6

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць