Грамадства22

Учора Латвія змяніла правілы перасячэння мяжы. Беларусы сутыкнуліся з першымі цяжкасцямі

З 15 кастрычніка Латвія змяніла правілы перасячэння мяжы з Беларуссю і Расіяй. Калі сцісла, то цяпер перад праходжаннем мяжы трэба рэгістравацца ў электроннай чарзе. Паслуга платная (9,3 еўра). Анлайн-браніраванне адбываецца праз пэўны сайт. Але, як паведамляе адзін з нашых чытачоў, у першы ж дзень дзеяння новаўвядзення ён сутыкнуўся з праблемай, піша Onliner.

— Фактычна сітуацыя на мяжы Латвія — Беларусь (памежны пераход «Патэрніекі») такая: па жывой чарзе, без рэгістрацыі ў сістэме браніравання, не прапускаюць. Аднак найбліжэйшая дата для браніравання толькі праз тыдзень, 22 кастрычніка.

Атрымліваецца, што на мяжы няма ніводнай машыны, але хто прыехаў без броні — тых не прапускаюць памежнікі і адпраўляюць у электронную чаргу, згодна з якой найбліжэйшая даступная дата — толькі праз тыдзень. Маё меркаванне: латвійскі бок фактычна закрыў мяжу.

Пераходзім на сайт з анлайн-броняй у чарзе на мяжы. І сапраўды: найбліжэйшае даступнае «акенца» — 03:00—04:00 22 кастрычніка.

Ці ўсе астатнія даты разабралі? Невядома. Згодна з сайтам ДПК, чарга ў пункце пропуску «Грыгароўшчына» па стане на 10:00 16 кастрычніка — 0 машын.

У тэматычных чатах карыстальнікі таксама скардзяцца на адсутнасць часовых слотаў у сістэме анлайн-браніравання. У адказ ім рэкамендуюць ехаць праз Літву.

Латвія забараніла ўезд легкавых аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй з 16 ліпеня 2024 года. А з 1 студзеня 2025 года аўтамабілі, зарэгістраваныя за межамі Еўрапейскага саюза, Еўрапейскай эканамічнай зоны і Швейцарыі, павінны быць задэклараваныя анлайн перад уездам у Латвію.

Каментары2

  • Беларус
    16.10.2025
    Яшчэ адныя, хто абраў ганьбу замест вайны. Дзякуй і вам за "дапамогу", шаноўныя суседзі. Вашае разуменьне і спагада абавязкова вернецца з адсодкамі. Бо ўсё ж можна было неяк дапамагаць, а не ладзіць зьдзек з беларусаў, што зараз пад акупацыяй і ня маюць сваёй дзяржавы (тым больш што і Латвія ня так даўно была ў падобным становішчы). Але ж не. Замест рэжыму вырашалі душыць звычайных людзей. Таму не крыўдуйце потым, што вам ніхто не дапамагае ў цяжкую хвіліну. Гэта будзе правільна і справядліва.
  • Ritt Cossaque
    16.10.2025
    памятаем , адпомсьцім

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ43

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ43

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць