Кітайскі навуковец, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Ян Чжэньнін памёр у Пекіне ва ўзросце 103 гадоў. Пра яго смерць паведаміла Цэнтральнае тэлебачанне Кітая.

Ян Чжэньнін нарадзіўся 1 кастрычніка 1922 года ў кітайскай правінцыі Аньхой. У 1940‑я гады ён пераехаў у ЗША, дзе займаўся навуковымі даследаваннямі і выкладаннем.
У 1957 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію за «праніклівае даследаванне так званых законаў цотнасці, якое прывяло да важных адкрыццяў у фізіцы элементарных часціц». Прэмія дасталася Ян Чжэньніну разам з іншым амерыканскім навукоўцам кітайскага паходжання Лі Чжэндаа, які, дарэчы, таксама пражыў вельмі доўгае жыццё і памёр 4 жніўня 2024 года ва ўзросце 97 гадоў.
Ян Чжэньнін больш за 20 гадоў таму вярнуўся ў Кітай, дзе займаўся падрыхтоўкай спецыялістаў па фізіцы і актыўна садзейнічаў развіццю міжнароднага навуковага супрацоўніцтва. Ён быў членам Кітайскай акадэміі навук і прафесарам Універсітэта Цінхуа.
Каментары