У Жлобінскім раёне мужчыну аштрафавалі за тое, што ён накапаў пяску ў лесе. У аб'ектыў фотакамеры, якую паставілі леснікі, трапіў бампер машыны. Па ім і вылічылі мужыка.

Жлобінская раённая газета «Новы дзень» паведаміла, што мужчыну аштрафавалі за тое, што ён накапаў пяску ў лесе.
Па словах намесніка дырэктара лясгаса па ідэалагічнай працы Іны Дударавай, у выніку самавольных дзеянняў была пашкоджана глеба на плошчы больш за 28 квадратных метраў, што нанесла шкоду навакольнаму асяроддзю на суму каля 1188 рублёў.
Такія дзеянні парушаюць нормы Ляснога кодэкса Беларусі. За іх прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 15.27 КоАП, а таксама абавязак кампенсаваць нанесеную шкоду. Калі ж парушэнне прызнаюць наўмысным, то могуць прымяняцца і больш сур'ёзныя меры.
Але, вядома, многія людзі прызвычаіліся так капаць. У свой час у людзей дзяржава забрала ўсё: і зямлю, і лес. А цяпер і пяску на будоўлю накапаць нельга. Вось людзі і крыўдзяцца.
А вы што думаеце пра гэта?
Каментары
Чалавек шмат сіл патраціў на здабычу і толькі таму што "халява".
P.S. Факт устаноўкі фотапастак у лесе (пра яго ёсць у першакрыніцы) не радуе. Паўсюдна адсочванне.
Можна была б яшчэ паспрачацца ці нармальна накапаць пару лапат пяску для дзіцячай пясочніцы, але ж не машыну пяску на будоўлю.