Грамадства2424

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку

У 2020‑м гісторык Георгій Сямёнаў званіў у міліцыю і прасіў пакараць сваіх суседзяў, якія збіраліся на раёне з бел-чырвона-белымі сцягамі. А сам стаяў з чырвона-зялёным сцягам ва Уруччы ў знак падтрымкі Лукашэнкі. Але ў 2024‑м прыйшлі і па яго. Сямёнаў трапіў за краты па двух палітычных артыкулах і за рэабілітацыю нацызму.

Георгій Сямёнаў. Фота: суполка «Спектр» у «Аднакласніках»

Надзейная крыніца паведаміла «Нашай Ніве» пра смерць 48‑гадовага прарасійскага актывіста Георгія Сямёнава, асуджанага па палітычных артыкулах, але не прызнанага палітвязнем. Дата і абставіны яго смерці пакуль невядомыя.

Георгій Сямёнаў мінчук. Скончыў школу ў Курасоўшчыне, а пасля гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1998).

Сямёнаў меў відавочна прарасійскую пазіцыю, а таксама актыўна падтрымліваў Аляксандра Лукашэнку. 

У жніўні 2020 года ён зрабіў два даносы ў сваім раёне, на вуліцы Казінца ў мінскай Курасоўшчыне. 

«Стаяць грамадзяне, крычаць, у руках трымаюць бел-чырвона-белы сцяг. Каля 30 чалавек», — пазваніў ён 14 жніўня.

«На плошчы каля 15 чалавек зладзілі несанкцыянаваную акцыю, гучна слухаюць музыку, са сцягамі. Прашу дапамогі міліцыі, перашкаджаюць адпачываць жыхарам суседніх дамоў», — паведамляў ён 15 жніўня.

Сам жа Сямёнаў хадзіў на акцыі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі і ўрэшце прыбіўся да суполкі «Спектр», якая збіралася побач з аднайменным гандлёвым цэнтры ва Уруччы.

Георгій Сямёнаў справа

«Спектр» — гэта маргінальная суполка пазасістэмных лукашыстаў, якая яднае самых адчайных цемрашалаў. Сярэдні ўдзельнік «Спектра» верыць у тое, што прышчэпкі шкодныя, што часткай беларускіх чыноўнікаў кіруе «калектыўны Захад». Яны горача падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку і Уладзіміра Пуціна ды сумуюць па СССР.

Адна з выяваў са старонкі Георгія Сямёнава

У выніку «Спектр» трапіў у няміласць. У 2022‑м ім забаранілі праводзіць акцыі, і яны фактычна растварыліся. Сетка іх малавядомых і непапулярных каналаў фактычна згарнулася. Чым Сямёнаў займаўся пасля — невядома.

Актывіст актыўна падтрымаў Расію ў вайне супраць Украіны і шмат рэпосціў тэматычныя матэрыялы.

Адна з публікацый на старонцы Сямёнава ў «Аднакласніках»

Таксама Сямёнаў рэгулярна рэпосціў матэрыялы аб'яднання «Саюз» адыёзнага неанацыста Сяргея Лушча. Той выступае за фактычнае аб'яднанне Беларусі з Расіяй і зацята змагаецца супраць усяго беларускага ў публічнай прасторы.

Паводле звестак «Кіберпартызанаў», апошняе месца працы Сямёнава — кампанія «Жэнцітрэйд». Пад гэтай юрыдычнай назвай працуе расійская сетка крам касметыкі і парфумерыі «Летуаль».

У жніўні 2024 года па Сямёнава прыйшлі. Сілавікі палічылі, што на адной са старонак, якую ён вёў, апраўдваўся нацызм.

У выніку прарасійскаму актывісту выставілі абвінавачванне па трох артыкулах — «рэабілітацыя нацызму» (ч. 1 арт. 130‑1 КК), «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). Два апошнія дакладная палітычныя, але праваабаронцы не спяшаліся прызнаваць яго палітвязнем, бо не ведалі сутнасць справы.

Усе гэтыя артыкулы спецыфічныя — яны дазваляюць як абмежавацца штрафам ці хатняй хіміяй, так і прадугледжваюць калонію, аж да пяці гадоў. Аднак беларуская практыка паказвае, што з такім пакетам артыкулаў пазбегнуць калоніі было маларэальна.

Міліцыя дадала Сямёнава ў спіс «экстрэмістаў» 27 чэрвеня 2025 года з пазнакай «адбывае пакаранне». Гэта значыць, што яму прысудзілі ці хімію з накіраваннем, ці калонію. Аднак які дакладны тэрмін атрымаў Сямёнаў, невядома.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары24

  • Хрыч
    20.10.2025
    Вот за эти объединения РФ и Беларуси в одно целое, он и отгреб по полной.Тут понимать надо политику партии,что можно а что нет )
  • Вадзім
    20.10.2025
    "А нас та за што?..."
  • атрымаў 1937
    20.10.2025
    2cat, чакаў маскву і сталіна , атрымаў 1937. яму пашанавала што РБ незалежная , ў Масковіі было бу значна горш, за палітыку

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

У Гомелі бацькі ўсё часцей даюць дзецям два імені9

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?24

У КНДР узводзяць мемарыял у гонар салдат, што загінулі за Расію9

Трамп: ЗША рыхтуюцца пачаць сухапутную ваенную аперацыю ў Венесуэле22

Тром жанчынам далі калонію і велізарныя штрафы за дваровы чат. Сярод іх 62‑гадовая завуч10

Жанчына з Рыгі расказала, як ездзіла ў Беларусь рабіць зубы15

Беларускі гулец уваходзіць у топ-5 самых цяжкіх хакеістаў Нацыянальнай хакейнай лігі5

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць