Грамадства33

Памятаеце суддзю Мінгарсуда, які адмовіўся судзіць палітвязня і звольніўся? Вось дзе ён цяпер

Дзмітрый Цыкал паспеў папрацаваць у Беларусі і ў пракуратуры, і ў судовай сістэме, а пасля з’ехаў за мяжу.

Дзмітрый Цыкал. Фота: advokat-tsykal.ru

Былы беларускі суддзя Дзмітрый Цыкал працуе адвакатам у Расіі. Ён з’яўляецца членам Адвакацкай палаты Маскоўскай вобласці і ажыццяўляе дзейнасць у Калегіі адвакатаў Масквы «Шарыеў і партнёры».

Цыкал у Беларусі паспеў папрацаваць у органах пракуратуры (2009-2015), а пасля ў судовай сістэме (2015-2022). Ён скончыў кар’еру на пасадзе суддзі Мінскага гарадскога суда.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», кар’ера Цыкала пайшла ўніз пасля таго, як адмовіўся судзіць палітвязня Ціхана Осіпава за «замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў».

У ноч на 11 жніўня 2020 года Осіпаў наехаў на сваёй машыне на сілавікоў, якія разганялі дэманстрантаў. Цыкал вырашыў, што гэта адпавядае «гвалту ў адносінах супрацоўніка». Суддзю давялося мяняць проста пасярод працэсу на іншага, Пятра Арлова. У выніку той прысудзіў Осіпаву 11 гадоў зняволення, а сам пайшоў на павышэнне, стаў першым намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда.

Цыкал напісаў заяву на звальненне, якую праз паўгода задаволілі.

Пры гэтым сам Цыкал таксама быў датычны да палітычнага пераследу. Яшчэ на пасадзе суддзі Першамайскага суда Мінска ён штрафаваў актывістаў — у тым ліку Змітра Дашкевіча і Паўла Вінаградава. Таксама даваў суткі ўдзельнікам Дня Волі — 2017.

Дый як суддзя Мінскага гарадскога суда пакідаў удзельнікам пратэстаў неадэкватныя тэрміны.

Пасля адстаўкі Цыкал з’ехаў у Расію, дзе змог атрымаць ліцэнзію адваката.

Дзмітрый Цыкал

Каментары3

  • даведка
    20.10.2025
    А где теперь экс-судья Валерий Цыбульский, всего за несколько лет сделавший карьеру со стажёра до заместителя прокурора района, затем ещё за несколько с судьи до председателя районного суда в Гродненской области, но после резкий перевод в суд Фрунзенского района Минска, уволен по собственному желанию?
  • Андрей Дехтерук
    22.10.2025
    Красава Димон! Марьина Горка решает решала и будет решать.
  • Беларус
    30.10.2025
    Да не "беларускі" гэты так званы "суддзя", а лукашэнкаўскі. Бо здзяйсняў расправы над беларускімі актывістамі за прабеларускую дзейнасць. У Беларусі ж зараз увогуле няма судовай сістэмы, як і пракуратуры, бо структуры тэрору і пераследу за іншадумства гэткімі не з'яўляюцца. Пішыце правільна.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць