Грамадства1717

Вось як цяпер выглядае рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Сочы

Журналісты Беларускага расследвальніцкага цэнтра наведалі маштабную будоўлю пад Сочы ў «Краснай Паляне» і зрабілі здымкі першай вядомай замежнай рэзідэнцыі Лукашэнкі. А таксама даведаліся, хто гэта фінансуе.

Галоўны будынак комплекса ў кастрычніку 2025-га. Крыніца: БРЦ

Паводле інфармацыі БРЦ, мінімум шэсць фірмаў уклалі не менш за 19,5 мільёна даляраў у будаўніцтва VIP-комплексу, які ўзводзіцца з 2023 года на тэрыторыі плошчай 10 гектараў, размешчанай у межах самага дарагога гарналыжнага курорта Расіі — «Краснай Паляны».

Раней было высветлена, што ўчастак, які раней знаходзіўся ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, двума сакрэтнымі ўказамі Лукашэнкі быў перададзены расійскай кампаніі «Комплекс-Інвест» па кошце ў 20 разоў ніжэйшым за рынкавы. У лютым 2024 года 99,9% кампаніі набыў грамадзянін Беларусі Аляксандр Раманоўскі — былы афіцэр аховы Службы бяспекі Лукашэнкі. 

Тры катэджы амаль дабудаваны. Крыніца: БРЦ

Як адзначаюць журналісты, пляцоўка мае няроўны рэльеф і некалькі ярусаў. Па стане на кастрычнік гэтага года ўзведзены чатыры катэджы. Тры з іх выглядаюць амаль дабудаванымі (не хапае толькі вокнаў і дзвярэй). Самы вялікі, чацвёрты, трохпавярховы будынак, схаваны на ўзгорку за дрэвамі. Да яго вядзе доўгая лесвіца.

Па перыметры ўчастку за агароджай бачныя невялікія пабудовы, верагодна, пасты аховы. Таксама на здымках зафіксаваны аб'ект, падобны на вялікі гараж, і асобна ўзведзеная водаачышчальная станцыя.

Адзін з будынкаў на тэрыторыі VIP-комплексу. Крыніца: БРЦ

За будаўніцтва адказвае «Комплекс-Інвест».

Усе працы па плане павінны скончыцца да канца 2025 года. 

Афіцыйна на сайце сочынскіх інвестыцыйных праектаў гэты аб'ект значыцца як гатэльны комплекс, разлічаны на 31 VIP-нумар. Праект уключае асноўны будынак, тры VIP-катэджы, гасцініцу з рэстаранам, садовы дом з зонай барбекю, а таксама гараж для 5 мікрааўтобусаў і 5 легкавых аўтамабіляў з пакоем для адпачынку кіроўцаў і іншымі неабходнымі збудаваннямі для камфортнага жыцця і адпачынку.

Так выглядае маштабная будоўля ў «Краснай Паляне» ў кастрычніку 2025-га. Крыніца: БРЦ

Што ўнутры

Плошча галоўнага трохпавярховага будынка складае каля 3000 кв. м, што супастаўна з паловай стандартнага футбольнага поля. У ім прадугледжана ўсё неабходнае, у тым ліку для асоб з абмежаванымі магчымасцямі.

Фота: Прэзентацыя «Канцэптуальнае рашэнне інтэр’ераў комплексу «Красная Поляна» / BelPol

Цокальны паверх прызначаны для адпачынку і рэлаксацыі. Тут будуць размешчаны вялікі басейн, турэцкая і руская лазні, масажны кабінет, фітнес-зала, зона адпачынку з барам, памяшканне для лыжаў і каля 20 іншых службовых пакояў, у тым ліку для аховы.

Фота: Прэзентацыя «Канцэптуальнае рашэнне інтэр’ераў комплексу «Красная Поляна» / BelPol

На першым паверсе прадугледжана прадстаўнічая зона. Тут будзе фае плошчай 150 кв. м з сяміметровымі столямі, банкетная зала, кінатэатр, камінны пакой з раялем, вялікі працоўны кабінет і дадатковы пакой для аховы.

Фота: Прэзентацыя «Канцэптуальнае рашэнне інтэр’ераў комплексу «Красная Поляна» / BelPol

Другі паверх адведзены пад жылыя памяшканні. Там размесцяцца дзве гасцявыя спальні (па 40 кв. м кожная) і адна галоўная спальня, якая разам з гасцінай займае 110 кв. м.

Фота: Прэзентацыя «Канцэптуальнае рашэнне інтэр’ераў комплексу «Красная Поляна» / BelPol

Тры асобныя вілы, размешчаныя побач, саступаюць галоўнай пабудове па плошчы — яны па 700 кв. м, але ў кожнай з іх таксама прадугледжаны басейн, лазня, сталовая і па чатыры спальні. Гасцініца з рэстаранам, згаданая ў апісанні праекту, зойме 1000 кв. м.

Асаблівасці аховы

Аналіз тэхнічнай спецыфікацыі сістэмаў аховы сведчыць, што тут будуюць не VIP-гатэль, а VIP-крэпасць. Прадугледжаны шэраг мер для забеспячэння максімальнай бяспекі аб'екта.

Перш за ўсё, перыметр будзе абаронены супрацьтаранным і супрацьпадкопным сталёвым плотам вышынёй не менш за 2,5 метра, абсталяваным вострымі заканцоўкамі. 

Вытрымка з тэхнічных умоваў да аб’екту «Узвядзенне жылога комплексу Красная Поляна» з патрабаваннямі да сістэмы бяспекі і аховы / BelPol

Уезд на тэрыторыю магчымы толькі праз шматтонную супрацьтаранную браму.

Дамова аб арганізацыі перавозкі і транспартна-экспедыцыйным абслугоўванні супрацьтаранных адкатных брам «ВПО-6» / «Рабочы Рух»

Для фізічнай аховы комплексу запланавана шэсць пастоў аховы па перыметры ўчастку. Акрамя таго, узводзіцца асобны будынак для аховы, дзе прадугледжаны шэсць ложкаў для адпачынку і спецыяльны пакой для зброі.

Тэхнічнае абсталяванне ўключае комплекс сучасных сістэм назірання і кантролю. Сярод іх: метала– і рэнтген-дэтэктары для праверкі асоб і прадметаў цеплавізары, камеры і сігналізацыя для пастаяннага маніторынгу тэрыторыі; сістэма радыёметрычнага кантролю для выяўлення радыёактыўных матэрыялаў; асобная сістэма выяўлення і падаўлення беспілотнікаў.

Адкуль грошы

Афіцыйнай уладальніцай кампаніі «Комплекс-Інвест» на момант продажу каштоўнага надзелу была пенсіянерка Алена Борцева. Яна — родная сястра жонкі набліжанага да сям’і Лукашэнкаў беларускага бізнесоўца Уладзіміра Япрынцава.

У лютым 2024 года кампанію перапісалі на былога cупрацоўніка Службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі — Аляксандра Раманоўскага. У гэтым жа годзе ён выдаў сваёй новай кампаніі пяць пазыкаў.

Грошы кампанія атрымала ў пазыку ад яшчэ некалькіх юрасоб. Адна з іх — беларускае ТАА «Рэгіянальны Парадак». Кіраваў кампаніяй на люты 2022 года грамадзянін Беларусі Вячаслаў Васільеў. «Белпол» паведамляў, што Васільеў — супрацоўнік адзінай у Беларусі прыватнай ахоўнай кампаніі з правам насіць зброю «Гардсэрвіс». І «Гардсэрвіс», і «Рэгіянальны парадак» — кампаніі, звязаныя з экс-кіруючым справамі Лукашэнкі Віктарам Шэйманам.

У пералік спонсараў трапіла расійскае ТАА «М.Р.И.С. Групп», якое займаецца рознымі відамі будаўніцтва і кіраваннем нерухомасцю. Заснаваў фірму Віктар Жураўкоў, сын былой кіраўніцы справамі Лукашэнкі Галіны Жураўковай.

Грошы дала таксама кіпрская кампанія Rostumel Holding Limited. За ёй стаіць Андрэй Свірыдаў, былы намеснік Шэймана ў Кіраўніцтве справамі Лукашэнкі. Ён займае ў Rostumel Holding Limited пасаду фінансавага дырэктара.

Яшчэ адна з кампаній са спісу крэдытораў меркаванай рэзідэнцыі Лукашэнкі зарабіла грошы на кантрабандным рээкспарце турэцкіх курыных лапак праз Беларусь у Кітай — кітайская Winshun Trade Limited.

Расійскае ТАА «Домино» таксама фінансавала будаўніцтва. Яе дырэктар, беларус Дзмітрый Жукоўскі, працаваў у фірме, звязанай з Шэйманам, — ТАА «Глобалкастам». Ён жа быў задзейнічаны і ў схеме з курынымі лапкамі.

Расследаванне падрыхтавана ў партнёрстве з ініцыятывамі «Рабочы Рух» і BelPol, выданнямі «Важные Истории», «Слідство.Інфо», «Радыё Свабода» і OCCRP, пры падтрымцы супольнасці ўкраінскіх хактывістаў KibOrg і беларускіх «Кіберпартызанаў».

Каментары17

  • Літвінчук
    28.10.2025
    вырадак яшчэ жывы
  • апошні прытулак
    28.10.2025
    "Барвіху" сабе рыхтуе.
  • 1
    28.10.2025
    Остается подгадать время, когда байстрюк там окажется. И шарахнуть, как следует.
    По беларуским резиденциям не стоит, типа мир с Украиной. А вот по Сочи самое то!
    Все равно он от суда отпетляет или западники начнут "гуманность" к негодяю проявлять, как с той дамбой.

Цяпер чытаюць

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно19

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая заклікала пакараць Ярмошыну за фальсіфікацыю выбараў 2020 года24

У Гомельскай вобласці ціха закрылі бальніцу, назваўшы гэта рэарганізацыяй3

«Уначы сусед з нажом выбівае дзверы ў ванны пакой — звычайная сварка з жонкай». Айцішнік з EPAM пажыў у Азіі4

У Беларусі возьмуцца за банкаўскія камісіі. Абяцаюць, што некаторыя з іх знікнуць

Беларусы пацярпелі ў ДТЗ у Іркуцкай вобласці, дзе сутыкнуліся чатыры фуры

Кадэбэшнік пад выглядам беларуса з Германіі спрабаваў арандаваць яхту1

Катар расійскіх памежнікаў на мяжы з Эстоніяй выйшаў пад сцягам вагнераўцаў9

«Забойцу сына думаюць выпусціць». Дзмітрый Плакс пра сямейную трагедыю і пра творчасць у Стакгольмскім тэатры14

Экс-прэзідэнту Літвы Валдасу Адамкусу споўнілася 99 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно19

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць