Грамадства1414

Беларуская фатографка не разумее, чым беларусаў вабіць Еўропа. Ёй папулярна растлумачылі

Беларуская фатографка Наташа Лявоненка задалася пытаннем, чаму многія жыхары нашай краіны «ўпёрліся ў шэнгенскую візу». Яна напісала ў Threads: «Іншых краін няма, у якіх не былі? Проста ўсё дзеля шэнгена: і грошы плаціць гатовыя, і на «арэлі» на мяжы гатовыя. Вы сур'ёзна? Ёсць шмат краін, у якія лягчэй трапіць». Карыстальнікі ў адказ не прамаўчалі, піша «Люстэрка».

Вільня. Фота ілюстрацыйнае

Аўтарка допісу ў каментарах напісала, што апошняя віза ў яе пашпарце — японская, і патлумачыла, чаму ў яе ўзнікла падобнае пытанне.

«Я люблю падарожнічаць. Людзі купляюць запісы на візу за вялікія грошы. Стаяць у чэргах на запіс год і больш, потым гэтыя незразумелыя арэлі з адкрыццём і закрыццём загранпастоў (гаворка пра пункты пропуску. — Заўв. рэд.). Для чаго? — напісала яна. — Каб раз на год з'ездзіць у тую краіну, у якой ужо быў? Ці не прасцей узяць білет і паляцець у новую, дзе яшчэ не быў? Убачыць нешта іншае».

Пост карыстальніцы абурыў многіх беларусаў, якія патлумачылі суайчынніцы, у чым перавагі шэнгенскай візы (пад постам 360 каментароў):

  • «А чаму я павінна ехаць у Індыю або Катар, калі хачу ў Італію, Іспанію або Чэхію? Трэба ўмець дамагацца свайго і не баяцца цяжкасцяў. Плыць па плыні лягчэй за ўсё»;
  • «Ну, можа таму што Беларусь — гэта Еўропа»;
  • «Прывыклі мы так жыць, колькі сябе памятаю, у мяне заўсёды была шэнген-віза ў пашпарце — паехаць у Вільню, папіць кавы было нормай, злётаць у Мілан на распродаж — лёгка, па бытавую хімію і новы тэлевізар у Польшчу… Цяпер ужо на каву ў Вільню не ездзім, у Мілан не лётаем, а звычка афармляць шэнген засталася, і хоць часам выязджаць у ЕС»;
  • «Мы еўрапейцы — нам бліжэйшыя культура, мастацтва, архітэктура, жыццё Еўропы, а не Азіі»;
  • «Таму што сеў на машыну — і вось табе выхадныя ў Еўропе. Таму што ляцець [кудысьці] з Вільні ці Варшавы ў разы танней. Геаграфія палётаў большая. Ну і гэтак далей»;
  • «Большасць спрабуе адкрыць шэнген, каб убачыцца са сваякамі. Вы што, не з Беларусі?»;
  • «Вось у мяне тры гады няма шэнгена. І ў пачатку гэтага тэрміну нібыта як нават асабліва нікуды ехаць не хацелася, хоць была звычка з'ездзіць у Вільню кавы папіць ці ў Стакгольм пакатацца на пароме. А вось зараз ужо вельмі хочацца ў Іспанію хамона паесці і ў моры выкупацца, таму буду-такі рабіць візу, каб яна была на выпадак спантаннай паездкі. Раптам у «Белавія» акцыя — і я праз Турцыю ці Грузію змагу бюджэтна матануць па ўмоўны хамон»;
  • «Спрабавала Турцыю, Тайланд, Паўднёвую Карэю. У абсалюце на сям'ю з чатырох чалавек выходзіць вельмі дорага. Па ежы і менталітэце прыкольна, але яшчэ раз не хочацца. Еўропа па гэтых пунктах выходзіць прывабнейшай, але віза [патрэбная]. Сядзім дома пакуль што, карацей»;
  • «А калі яшчэ не бачыў Еўропу?»;
  • «Таму што ў «іншыя [краіны]», да экватара мы ездзім тады, калі ў нас зіма, а ў іх лета. А калі лета ў нас, лета і ў Еўропе, нам бліжэй у Еўропу»;
  • «Не ўсе ўперліся ў шэнгенскую візу. Але я б хацеў мець права доступу ў любую краіну, уключаючы Шэнгенскую зону. А не як страус галавою ў пясок — у Тайланд дазваляюць, таму паеду туды, у Чэхію нельга — ну і хрэн з ёй»;
  • «Мне на машыне 400 км да Балтыйскага мора. Па паліве гэта 50 рублёў. Плюс выдаткі на візу, якія адаб'юцца закупкай у «Ікеі» на зваротным шляху. Пакуль не было арэляў на мяжы, цалкам сабе варыянт правесці [нават не] адпачынак, а выхадныя на моры».

Каментары14

  • гугл транслэйт
    31.10.2025
    не паліце джойнты, пакуль фармат перакладу ня зроблены.
    мары вашыя зразумелыя - ЛукАС вас чакае.
    там асабліва "егай" вас супакоюць. святым чынам.
    альбо навінкамі.
  • не, не таму што "не положены",
    31.10.2025
    а таму, што такія, як вы, "беларусы" тут нікому не патрэбныя.
    пірадайце начальству.
  • Жахі еўрапейскай правінцыі
    31.10.2025
    гугл транслэйт , хворы чалавек

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць