Навука і тэхналогіі1313

Айцішнікі-мужчыны масава пачалі рабіць ботакс і пластычныя аперацыі — новы трэнд Крэмніевай даліны

У свеце, дзе тэхналогіі асацыююцца з маладосцю, мужчыны-айцішнікі знайшлі новы спосаб заставацца ў гульні — пластычную хірургію. Каб змагацца з эйджызмам і страхам страціць працу, топ-менеджары і інвестары выдаткоўваюць дзясяткі, а часам і сотні тысяч даляраў на падцяжкі твару, шыі і карэкцыю павекаў. Пра нечаканы феномен, які набірае абароты ў Крэмніевай даліне, піша The Wall Street Journal.

Пацыент да і пасля працэдур. Фота: drbentalei / instagram

«Наша грамадства традыцыйна патрабавала маладосці ад жанчын, але цяпер гэты ціск адчуваюць усе — асабліва ў IT-сферы, дзе цябе хутка пазначаць як «неактуальнага», калі ты выглядаеш старым», — цытуе выданне доктара Цімаці Мартэна, пластычнага хірурга з Сан-Францыска.

І гэта не проста словы. Як расказаў журналістам доктар Бэн Талей з Беверлі-Хілз, чые паслугі па комплекснай падцяжцы твару і шыі каштуюць ад $125 000 да $150 000,

за апошнія пяць гадоў попыт з боку мужчын з тэхналагічнага сектара вырас у пяць разоў.

Яго калега з Сан-Францыска, доктар Эндру Барнет, сцвярджае, што колькасць запытаў на падцяжку твару ад айцішнікаў падскочыла на 25% у параўнанні з дакавіднымі часамі, а на аперацыі на павеках — ажно на 50%. Найбольшы рост ён бачыць сярод мужчын са сферы венчурнага капіталу і прыватных інвестыцыйных фондаў.

Што выклікала гэты бум?

Хірургі вылучаюць некалькі фактараў: папулярнасць прэпаратаў для пахудзення накшталт «Аземпіку», пандэмія і шалёны ціск заставацца маладым на канкурэнтным рынку працы.

«Пасля COVID-19 пластычная хірургія перажыла сапраўдны выбух», — цытуе выданне пластычнага хірурга Сінцію Гудман. Як яна тлумачыць, людзі пачалі ўглядацца ў свае твары падчас бясконцых Zoom-канферэнцый. А гібрыдны рэжым працы, які так палюбілі ў IT, даў магчымасць спакойна аднавіцца пасля аперацыі дома, не прыцягваючы лішняй увагі.

Псіхааналітык Стывен Сабін з Сан-Францыска ў сваю чаргу адзначае: яго кліенты-мужчыны з IT-сферы выказваюць заклапочанасць наконт «старэння і страты актуальнасці». Многія звяртаюцца да касметычных працэдур.

Пачыналася ўсё з ботаксу, які ў Крэмніевай даліне стаў настолькі звыклым, што гэта «амаль што ўчорашні дзень». Пытанне цяпер стаіць інакш: «А чаму ты яшчэ не робіш тое, што дапаможа табе адчуваць сябе лепш?»

Ботакс, міні-падцяжкі, пластыка павекаў

Па словах Сінціі Гудман, мужчыны ва ўзросце 30+ звычайна пачынаюць з нехірургічных працэдур — ботаксу і філераў. А ў 40 гадоў яны ўжо гатовыя да больш сур'ёзных крокаў, уключаючы так званыя «міні-падцяжкі». Гэта аперацыя з меншай колькасцю разрэзаў і больш кароткім перыядам аднаўлення (7‑10 дзён замест 2‑3 тыдняў), якая карэктуе ў асноўным ніжнюю частку твару.

«Ніхто не хоча мець «перацягнуты» выгляд, як пасля старых аперацый», — тлумачыць Гудман, чыя версія міні-падцяжкі каштуе ад $15 000.

«Раней мужчыны чакалі да 60‑70 гадоў, рабілі падцяжку, і ўсе казалі: «Ого, як выдатна выглядае!». Цяпер яны імкнуцца дзейнічаць на апярэджанне ў 40‑50 гадоў. Гэта хутчэй ранняе абслугоўванне, чым позні рамонт», —

дадае доктар Мартэн. Яго пацыенты сёння хочуць натуральны і, што важна, непрыкметны вынік.

Адна з самых папулярных працэдур — пластыка павекаў (блефарапластыка), якая прыбірае мяшкі пад вачыма і навісаючую скуру.

«Большасць мужчын з IT прыходзяць менавіта па гэта», — кажа хірург Арман Серабракян, які бярэ прыкладна 5000—7000 даляраў за аперацыю на верхнім павеку і каля 8000—10 000 даляраў за ніжнія. Па словах лекараў, гэтая кароткая працэдура можа візуальна амаладзіць чалавека на 10 гадоў.

Новыя тэхналогіі і прыклад жонак

Адной з прычын росту папулярнасці аперацый з'яўляецца развіццё медыцынскіх тэхналогій. Па словах хірургаў, новыя прэпараты дазваляюць значна паменшыць сінякі і ацёкі, а значыць, і час аднаўлення. Удасканаленыя методыкі паляпшаюць вынікі.

Напрыклад, некаторым пацыентам для стварэння больш выразнай лініі сківіцы цяпер памяншаюць памер слінных залоз.

Цікава, што часта мужчын натхняе прыклад іх жонак. «Яны бачаць, што жонка зрабіла працэдуру, і разумеюць: «А гэта не так страшна, і ты сапраўды выглядаеш лепш»», —

кажа стыліст Вікторыя Хічкок.

Яшчэ адзін фактар — папулярныя лекі для пахудзення. Хуткая страта вагі прыводзіць да абвісання скуры на твары, што і падштурхоўвае пацыентаў да паходу ў кабінет хірурга.

Доктар Мартэн падсумоўвае змены, якія назірае за 30 гадоў практыкі: «Гістарычна, калі мужчына быў паспяховым, яго паважалі незалежна ад знешнасці. А жанчына, якой бы таленавітай яна ні была, павінна была яшчэ і добра выглядаць. Цяпер мужчыны адчуваюць, што адных толькі дасягненняў недастаткова. Яны павінны яшчэ і выглядаць адпаведна».

Каментары13

  • Бред
    27.10.2025
    Осуждаю.
  • циник
    27.10.2025
    Мне кажется это неактуальные волнения, нынешнее поколение уже не сможет составить конкуренции старичкам даже несмотря на свою молодость ввиду своей дебильности и абсолютного кретинизма, в 45 мужик еще класно на западе выглядит, а в 65 и так все выходят на пенсию, так что можно спать спокойно. Это джуниорам надо беспокоится, с их умственным уровнем развития как у улиток ИИ их легко выкинет в сферу доставок еды и прочих услуг что мы и наблюдаем повсеместно
  • Скачы баба, скачы дзед
    27.10.2025
    У 40-50 год можна яшчэ даглядаць за сабою і спортам займацца, каб у 60-70 шчокі на копчык не нацягваць

Цяпер чытаюць

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Усе навіны →
Усе навіны

Амаль Неапаль. У Слуцку сметніцы перапоўненыя, але іх не прыбіраюць3

На Камароўцы прадаюцца агуркі па 25 рублёў3

Сотні літоўскіх фур захраслі ў Беларусі — транспартнікі Літвы заклікаюць урад тэрмінова шукаць выйсце15

У раёне «Мінск-Свет» адбыўся пажар1

Дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах12

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць