Здарэнні33

26‑гадовая мінчанка перадала махлярам 200 тысяч рублёў

Дзяўчыне патэлефанаваў невядомы пад выглядам работніка «Белпошты», паведаміў пра паступленне ёй пасылкі і папрасіў назваць код з SMS.

Праз некалькі хвілін з ахвярай звязалася ілжэсупрацоўніца аддзела кібербяспекі і запалохала, што ад яе імя зроблены перавод асобе, якая знаходзіцца ў вышуку. Каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, неабходна задэклараваць зберажэнні, паведамляе прэс-служба МУС.

Пацярпелая паклала ў скрынку звыш 200 тысяч рублёў і перадала кур’еру.

Акрамя таго, па ўказанні суразмоўцы яна ўстанавіла мабільны дадатак, паднесла сваю банкаўскую карту да смартфона, а затым здзейсніла банкаўскія пераводы, страціўшы ў суме яшчэ больш за 40 тысяч рублёў. Пасля ўсіх маніпуляцый з ёй перасталі выходзіць на сувязь.

Заведзена крымінальная справа за махлярства.

Каментары3

  • опапа
    06.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • 453543
    06.11.2025
    Як жа у нас усе тутэйшыя "органау" баяцца. Страх i пакорлiвасць перад "начальствам" у нас у крывi, на генетычным узроунi. Любы загад, самы неверагодны выканаем. Як у тым старым анекдоце: "Заутра усiх вас вешаць будзем. Пытаннi ёсць? Ёсць! А вяроукi з сабой браць, цi тут дадуць?"
  • .
    06.11.2025
    Гледзячы якія сумы крадуць, узнікае пытанне- адкуль?

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць