Здарэнні44

Мінчук 30 гадоў таму забіў былога мужа сваёй каханай. Цяпер яго знайшлі і далі 12 гадоў калоніі

Гэта забойства здарылася 30 гадоў таму. Мінчук пачаў сустракацца з калегай, якая развялася са сваім мужам. Жанчына працягвала жыць з былым, які ствараў невыносныя ўмовы. І яе новы абраннік рашыў дапамагчы.

Познім вечарам у сакавіку 1995 года ён высачыў былога мужа калегі, распыліў яму ў твар газавы балончык, не менш за 20 разоў ударыў малатком па галаве і перарэзаў горла лязом брытвы.

Каб забітага хутка не знайшлі і не выратавалі, мужчына выкруціў лямпачку ў пад'ездзе.

Былы муж жанчыны памёр ад кровазліцця ў мозг і вострай страты крыві.

Разгляд крымінальнай справы неаднаразова прыпыняўся з-за адсутнасці падазраванага, паведамляе пракуратура Мінска. У 2008 годзе ўдалося ўстанавіць, што адбіткі пальцаў на выкручанай лямпачцы належалі новаму абранніку жанчыны. У той час яны ўжо ажаніліся і жылі ў доме, дзе адбылося забойства. Але тады не ўдалося сабраць дастатковых доказаў для прызнання мужчыны падазраваным. Справу зноў прыпынілі.

У 2025 годзе з дапамогай сучаснага абсталявання ўдалося даказаць, хто быў забойцам.

Мінскі гарадскі суд прызнаў мінчука, якому цяпер ужо 66 гадоў, вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю. Яго прыгаварылі да 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Каментары4

  • Факты на стол
    17.11.2025
    Сомнительно это все. Что там так сильно изменилось в современном оборудовании или опять царица доказательств признание под давлением. Ничего не сказали про суд признал ли он свою вину. Я так понимаю что судили по ук 1961? Кто в курсе этого дела
  • Базыль з пад Хойнiкау
    17.11.2025
    Если не ошибаюсь, то срок давности по убийству - 25 лет (если не геноцид, военные преступления или особо опасный рецидив или в составе группы). А в остальном - тянет на применение терморектального криптоанализа с последуюшим признанием. В истории БССРа - вполне себе распространенный подход, когда звездочек хочется...
  • Хто тут?
    17.11.2025
    Дарагія журналісты! Вам не здаецца дзіўным, што глухія вісякі 20-30 гадовай даўнасці ў апошнія месяцы "раскрываюцца" пачкамі? А вы гэта ўсё публікуеце, не маючы магчымасць атрымаць хоць кроплю незалежнай інфармацыі.

Цяпер чытаюць

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы6

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка Вардамацкага вырашыла не балатавацца ў Каардынацыйную раду4

Першыя вынікі выбараў у Брытаніі: лейбарысты церпяць паразу, Reform UK захоплівае пазіцыі па ўсёй краіне7

У Беларусі адмянілі яшчэ адзін фэст3

Актывіста з Нароўлі асудзілі на 10 гадоў за «здраду дзяржаве»1

Гэтыя колеры вас зачаруюць. У Мастацкім адкрылася выстава неглюбскіх ткачых3

2300 салдат з КНДР загінулі ў Курскай вобласці3

Кацярына Андрэева наведала паказ фільма, знятага па ейнай з мужам гісторыі кахання2

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты21

У Чарнобылі бушуе вялікі лясны пажар. Вецер дзьме ў бок Беларусі, сёння варта перасцерагчыся10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы6

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць