Памёр стваральнік пускавых установак «Іскандэр» і «Топаль» Валерыян Собалеў
Яму было 87 гадоў.

У Валгаградзе памёр Валерыян Собалеў — былы генеральны канструктар «ЦКБ-Тытан», які кіраваў стварэннем пускавых установак ракетных комплексаў «Топаль» і «Іскандэр», піша ТАСС.
Собалеў нарадзіўся ў Сталінградзе 19 жніўня 1938 года. Ён пачаў сваю кар’еру на абаронным заводзе «Барыкады» ў якасці радавога інжынера. У пачатку 1980‑х гадоў ён стаў галоўным канструктарам створанага пры прадпрыемстве доследна-канструктарскага бюро, якое пасля развалу СССР было ператворанае ў асобны навукова-вытворчы цэнтр «Тытан-Барыкады».
У 1980‑х гадах ДКБ, якое ўзначальваў Собалеў, вяло распрацоўку пускавых установак ракетных комплексаў «Піянер», «Ака», «Топаль», «Точка-У», «Іскандэр».
Каментары