Усяго патроху44

У Брэсце са страўніка хворага бусла дасталі кілаграм зямлі і камянёў

У брэсцкі цэнтр ратавання дзікіх жывёл «Дом брэсцкага бусла» даставілі цяжка хворага бусла, які пяць дзён нічога не еў. Людзі, у якіх ён жыў раней, расказалі, што спрабавалі лячыць птушку самастойна, піша Blizko.by.

Пры аглядзе высветлілася, што ў дзюбе бусла засталіся рэшткі камбікорму, а гаспадары давалі буслу аліўкавы алей, марганцоўку і нават камяні — яны палічылі, што гэтага патрабуе страваванне, бо так робяць у доглядзе за курамі. Аднак у выпадку буслоў такі падыход — небяспечны, і менавіта ён прывёў птушку да цяжкага стану.

Падчас ветэрынарных працэдур з буслінага страўніка дасталі больш за кілаграм зямлі, пяску, камянёў і слізі. Пасля прамывання жывёліне зрабілі неабходныя аналізы і прызначылі лячэнне.

У цэнтры спадзяюцца, што бусел, якому далі мянушку Камняед, хутка адновіцца і зможа перасяліцца ў вальер да іншых птушак.

Каментары4

  • Лесникович
    28.11.2025
    Кошмар и дичь… угробили птицу.
  • Лті
    28.11.2025
    Як у казцы. Будзеш дрэнным чалавекам, будзе табе ў наступным жыцці камяні замест ежы.

    Добра, што з птушкай усё добра сталася.
  • даведка
    29.11.2025
    В деревне у бабушки специально домашнюю птицу камнями не кормили, но они (куры и особенно индейки) сами клевали возле сарайчиков мелкие камушки из специально завезённого песка, которые находили у них в желудках после убоя.

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць