18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа
Яму пагражае да 5 гадоў калоніі.

Арыштавалі 18‑гадовага жыхара Магілёва, якому інкрымінавана адмаўленне генацыду беларускага народа, паведамляе пракуратура Магілёўскай вобласці.
Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, абвінавачаны ў верасні 2024 года ў тэлеграме ад імя адміністратара ў агульнадаступным чаце размясціў каментар, у якім «адмаўляў агульнавядомыя гістарычныя факты, у прыватнасці, планамернае знішчэнне нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і само існаванне генеральнага плану «ОСТ» нацысцкай Германіі», паведамляе пракуратура.
Дзеянні маладога чалавека кваліфікаваны паводле ч.1 арт. 130‑2 КК. За адмаўленне генацыду беларускага народа ў Беларусі цяпер прадугледжанае пакаранне ў выглядзе арышту, або абмежавання волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.
Каментары
І на конт "генацыду" - якім чынам продкі лукашэнкі, знаходзячыся на акупаванай тэрыторыі і не ўдзельнічая ў партызанскім руху, паспяхова яго перажылі?