Культура

Выйшла кніжка для дзяцей, якую можна чытаць у вадзе

У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла адмысловая кніга для самых маленькіх «Бобрык, які любіць ваду» — кніжка-цацка, з якой можна купацца. Верш напісаў Андрэй Скурко, а прыдумала гісторыю і праілюстравала Дарына Харытончык, піша bellit.info.

«Бобрык, які любіць ваду» — кароткая мілая гісторыя пра зубастага бобрыка і яго сяброў бусліка і выдру, якія бавяцца ў рацэ. Бо вада — найлепшая забава: можна купацца, плюхацца, глядзець на рыбак, а цяпер — яшчэ і чытаць у вадзе кніжку!» — гаворыцца ў апісанні да кніжкі.

«Акей, вы не любіце, калі нехта называецца першым у нейкай тэме — але такой кніжкі па-беларуску сапраўды яшчэ не выпускалі!» — каментуюць выхад навінкі выдаўцы ў сацсетках і дадаюць, што ў Нью-Ёрку ў краме @litarkabooks кніжка ўжо прадаецца, а ў Польшчу толькі-толькі прыплыла і пакуль будзе ісці мытнае афармленне, на сайце gutenbergpublisher.eu дзейнічае спецыяльная цана.

У выдавецтве таксама патлумачылі, што ідэя выпусціць такую кніжку належыць беларусцы Марынэса Злучаных Штатаў, а выдавецтва Gutenberg Publisher дапамагло рэалізаваць праект.

Каментары

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Я сапраўдны лінгвістычны гік». 16‑гадовы школьнік з Індыі вывучае беларускую мову5

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць