Грамадства99

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

«Дзяўчынка з жалезным характарам», — так у сацсетках апісвае сябе 33‑гадовая Яна Лявонава. Грамадзянку Беларусі збіраюцца судзіць у ЗША. Яе абвінавачваюць у абходзе санкцый і пастаўках авіяцыйных кампанентаў у Расію праз падстаўныя фірмы. «Наша Ніва» сабрала ўсё, што вядома пра фігурантку гучнай справы.

Яна Лявонава. Фота з яе старонкі «Укантакце»

«Дзяўчынка з жалезным характарам»

33‑гадовая Яна Лявонава родам з Віцебска — там жа жывуць яе сваякі. Але вышэйшую адукацыю дзяўчына атрымала ўжо ў Расіі: у 2016 годзе скончыла Маскоўскі тэхналагічны інстытут. 

Пасля ўніверсітэта Яна звязала свой лёс з Казахстанам. Мяркуючы па злітых базах даных, яна ўладкавалася ў буйную казахстанскую авіякампанію SCAT. Дзяўчына пераехала ў Шымкент, дзе базаваўся авіяперавозчык, і атрымала там від на жыхарства, сапраўдны да 2027 года.

У сацсетках яна апісвае сябе так: «Дзяўчынка з жалезным характарам. Свет вачыма лагіста. Па той бок авіяцыі».

Санкцыйныя схемы

Пасля, у 2021 годзе, яна перайшла на працу лагістам-тэхнікам у маскоўскай кампаніі «Паўночны Захад Тэхнікс» (North-West Technics). Дзяўчына мела карпаратыўную пошту на дамене гэтай фірмы. Кампанія «Паўночна-захадныя авіялініі» і яе дачынныя прадпрыемствы трапілі пад амерыканскія санкцыі ў снежні 2023 года — акурат за незаконную закупку абсталявання для расійскай авіяцыі пасля пачатку вайны.

Даныя авіяпералётаў сведчаць, што з пачатку вайны дзяўчына чатыры разы лятала з Расіі ў ААЭ (Дубай), тры разы ў Турцыю (Стамбул) і чатыры разы ў Арменію (Ерэван). Гэта супадае з маршрутамі «шэрага імпарту», якія часта выкарыстоўваюцца для абходу санкцый і фігуруюць у абвінавачанні.

Яна Лявонава на працы. Фота з яе старонкі «Укантакце»

Па версіі амерыканскага следства, Лявонава адыгрывала важную ролю ў арганізацыі ценявых паставак. Яна займалася афармленнем грузаў, якія ішлі ў Расію транзітам праз трэція краіны — Арменію, ААЭ і Мальдывы, — каб схаваць канчатковага атрымальніка ад амерыканскага экспартнага кантролю.

З мая 2022 года яна арганізоўвала схему закупкі і паставак авіядэталяў у Расію праз Арменію, каб абысці санкцыі і прамую забарону на экспарт у РФ. Яна перапісвалася з амерыканскім пастаўшчыком і настойвала, што калі тавар фармальна ідзе ў трэцюю краіну, то гэта нібыта робіць здзелку законнай.

У матэрыялах справы згадваюцца чатыры буйныя замовы, якія яна курыравала: вокны для кабіны пілотаў Airbus на 58,5 тысячы даляраў, метэаралагічны радар Multiscan для Bombardier Global 6000 прыкладна за 295 тысяч, а таксама дзве пастаўкі пар лопасцяў вентылятара для Airbus A321 коштам 197,5 і 200,5 тысячы даляраў.

Адметна, што пра пастаўкі лопасцяў вентылятара Лявонава дамовілася ў жніўні 2022 года, а ўжо 1 верасня 2022 выляцела ў Арменію і прабыла там 9 дзён — акурат праз армянскую фірму дэталі закупілі ў абыход санкцыяў. Агулам дзяўчына дапамагла экспартаваць у Расію тавараў на суму больш як 2 мільёны даляраў, кажа следства.

Следства падкрэслівае, што Яна была наёмнай супрацоўніцай і выканаўцам.

Арышт і экстрадыцыя

Яну Лявонаву затрымалі ў Францыі каля года таму па запыце амерыканскіх уладаў. Невядома, на якую кампанію яна тады працавала, але падобна, што з «Паўночны Захад Тэхнікс» яна на той момант звольнілася (сляды яе працы ў кампаніі губляюцца ў сярэдзіне 2023-га).

Дзяўчына не анлайн у сацсетках, у тэлеграме ў апошні раз была анлайн «вельмі даўно», а ва «Укантакце» — з самага канца кастрычніка 2025. Імаверна, у французскай турме ў яе быў доступ да інтэрнэта.

Яна Леонава. Фота з яе старонкі «Укантакце»

У лістападзе 2025 года дзяўчыну экстрадавалі ў Злучаныя Штаты. Федэральная пракуратура інкрымінуе ёй змову з мэтай парушэння законаў аб экспарце, кантрабанду і адмыванне грошай.

Цяпер Лявонавай пагражае сур'ёзны турэмны тэрмін у ЗША. Следства лічыць, што яе дзейнасць наўпрост спрыяла падтрыманню баяздольнасці расійскага авіяпарку ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі.

Праўда, ёсць нюанс — аддзел міграцыі ЗША хоча дэпартаваць яе да суда, бо яна ў краіне нелегальна.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Ы
    11.12.2025
    А хто асудзіць Брытанію і ЗША за невыкананне Будапешцкіх пагадненняў? Хто асудзіць ЕС за закупку газу ў Расіі на значна большыя кошты, чым уся дапамога Украіне?
  • Ihar
    11.12.2025
    Ы , Иди почитай их сначала, а не будь попугаем
  • Nk
    11.12.2025
    Добры прыклад нагадаць усім супрацоўнікам рэжыма, што моэа адбыцца пры вашым вакацыях у цывілізаваным краінах, калі вы займаецеся вар'яцкай справай.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?22

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць