Свет

У Турцыі ўпаў беспілотнік — як мяркуецца, расійскі

Беспілотнік упаў непадалёк ад Стамбула.

Фота: Wikimedia Commons

Беспілотнік тыпу «Арлан-10» упаў у правінцыі Коджаэлі, недалёка ад Стамбула, паведамляе МУС Турцыі.

«Быў знойдзены беспілотны лятальны апарат, меркавана расійскай вытворчасці, тыпу «Арлан-10», які выкарыстоўваецца для разведкі і назірання», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

МУС праводзіць расследаванне абставін здарэння.

Як распавёў газеце Hurriyet мясцовы жыхар, беспілотнік упаў у сераду, аднак ён не паведаміў пра гэта адразу, бо падумаў, што ў дрона ёсць уладальнік.

Гэта ўжо другое паведамленне пра падзенне беспілотніка на тэрыторыі Турцыі на гэтым тыдні. 15 снежня Міністэрства абароны краіны паведаміла, што турэцкія вайскоўцы збілі «дрон, які выйшаў з-пад кантролю», над Чорным морам.

Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, беспілотнікі «Арлан-10» маюць далёкасць палёту да 600 кіламетраў і працягласць палёту да 16 гадзін, могуць несці нагрузку да пяці кілаграмаў, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Расійскі бок паведамленні пра падзенне дронаў у Турцыі не каментаваў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна15

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус сеў у самалёт і адключыў роўмінг — спісалася 177 рублёў6

Сяргей Сівец — новы старшыня Канстытуцыйнага суда

Трамп не выключыў вайны з Венесуэлай9

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда26

Ціханоўская стэлефанавалася з Бабарыкам і Калеснікавай3

Выйшаў на свабоду палітвязень Армен Арзуманян, удзельнік «X-фактара»1

Пуцін не лічыць сябе вінаватым у гібелі ўкраінцаў і расіян5

Чаму ўлады ЕС не сталі канфіскоўваць замарожаныя расійскія актывы?

Пуцін сказаў, што ездзіць па Маскве інкогніта8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна15

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць