Грамадства3232

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Татуіроўкі, якія зрабіла сабе 50‑гадовая беларуска па ўсім целе, уражваюць.

Тут і далей скрыншоты сацсетак Алены Хамяковай

Фотаздымкі сваіх татуіровак (а іх у жанчыны сапраўды шмат) Алена Хамякова публікавала ў розных сацыяльных сетках.

Амаль на грудзях 50‑гадовай беларускі згаданы Лукашэнка: «A. G. Lukashenko 30.08.1954 r.p. Commander-in-chief armed forces and national president of Republic Belarus» («А. Г. Лукашэнка, 30.08.1954 г.н. Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі і нацыянальны прэзідэнт Рэспублікі Беларусь»). Побач — чырвона-зялёны сцяг.

Ніжэй Алена вырашыла зафіксаваць сваю дату нараджэння. А вось фраза яшчэ крыху ніжэй выглядае іранічна ў суседстве з дыктатарам: «Liberty Enlightening the World» («Свабода, якая асвятляе свет»).

Непадалёк схаваліся іншапланецянін, сімвал сонца, кніжка ды шмат самых розных фраз.

Спіну Алена таксама ператварыла ў арт-аб’ект з элементамі патрыятызму. Там ёсць яшчэ адзін чырвона-зялёны сцяг, карта Беларусі і фраза на рускай мове: «Нормамі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантавана фізічнае і псіхалагічнае здароўе, што адпавядае палажэнням Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека».

А на руцэ жанчыны ёсць розныя партрэты. Побач з Умкам (які ў цэнтры кампазіцыі) Хамякова размясціла тату-партрэты маладога Лукашэнкі, яго афіцыйнай жонкі (насамрэч Алена памылілася і набіла зусім не Галіну Лукашэнка, а іншую жанчыну, здымак якой не першы год ходзіць па інтэрнэце), ягонай цешчы і маці. У гэтай амаль што сямейнай кампаніі прысутнічаюць Папа Рымскі, сама Алена і нейкае боства.

Вось гэты здымак выдаюць за здымак афіцыйнай жонкі Лукашэнкі Галіны

Ніжэй можна пабачыць Лукашэнку, Пуціна ды Сі Цзіньпіна. Пад кожным з іх намаляваны сэрцы, злучаныя чырвонымі лініямі. Ніжэй ёсць і тату-версія подпісу беларускага палітыка.

Непадалёк ад старэйшага Лукашэнкі размешчаныя партрэты яго сыноў Віктара і Дзмітрыя. Раздзяляе іх надпіс на лацінскай «Amoris Laetitia» і пераклад выраза на рускую: «Радасць любові».

Мяркуючы па сацыяльных сетках жанчыны, яна цікавіцца містыкай і рознымі апакаліптычнымі тэорыямі.

Калі Хамякова пісала пра вызваленне Ціханоўскага, то намякала, што была ў турме, — маўляў, сама праходзіла праз тое ж самае. Падкрэслівае, што заўсёды супраць гвалту, але Сяргею раіць займацца сям’ёй.

Лукашэнку ж Алена называе законна абраным прэзідэнтам. Яго фота з правальнага мітынгу ў 2020 годзе рэгулярна з'яўляецца на яе імправізаваным алтары. Часам побач з фотаздымкам самой Алены, фотаздымкам яе сына, Пуціна ці Папы.

Каментары32

  • Hooch
    20.12.2025
    Спадзяюся партрэт лукі яна набіла сабе на д...
  • Абармот
    20.12.2025
    Так а Коля где? А дочка недавно обнаруженная? Их она не любит?
  • Абармот
    20.12.2025
    Hooch, а, может Коля там. А то я уже начал переживать

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці10

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі беларускі бомж забіў расійскага бамжа4

У войсках спецназу па загадзе Лукашэнкі фармуюць падраздзяленне з няўдалых аграрыяў і парушальнікаў дысцыпліны25

На Нарачы перакуліўся катамаран1

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна1

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

Больш за 100 тысяч фактаў пераследу: «Вясна» апублікавала сумную статыстыку шасці гадоў рэпрэсій11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці10

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць