Вайна77

Пуцін пракаментаваў відэа Зяленскага з Купянска, які расейцы абвесцілі акупаваным

«Ну чаго стаяць на парозе? Заходзь у дом».

Скрыншот відэа Зяленскага з Купянска

Падчас сённяшняй прамой лініі Пуціна журналіст задаў яму пытанне пра відэа Уладзіміра Зяленскага з Купянска, які Расія абвесціла акупаваным. Тое відэа расійская прапаганда называла старым, а візіт — інсцэніроўкай.

«Калі гэта сапраўды фэйк, то як жа Зяленскі мог адважыцца вось на падлог такога маштабу ў гэты адказны момант?» — спытаў расійскі журналіст.

«Я не ведаю, я за гэтым не сачу. Ён жа артыст. І артыст таленавіты. Я кажу без аніякай іроніі. Мы ведаем гэта і па яго фільмах у ранейшыя часы. Таму тут нічога незвычайнага няма. Ну, кажуць, што стэла зараз зусім па-іншаму выглядае. Але рэч не ў гэтым. Стэла знаходзіцца ад самога горада недзе на адлегласці кіламетра прыкладна. Ну чаго стаяць на парозе? Заходзь у дом. Правільна?» — выказаўся Уладзімір Пуцін.

Нагадаем, 12 снежня Зяленскі выклаў відэа каля ўезду ў Купянск. Яно было знятае на тэлефон iPhone17 Pro, які з'явіўся ў продажы некалькі месяцаў назад. Зяленскі паведаміў пра наведванне перадавога каманднага пункта 14‑й асобнай механізаванай брыгады. Паводле звестак OSINT-даследчыкаў, месца здымкаў знаходзілася ў непасрэднай блізкасці да фронту: прыкладна за 1,15 км ад расійскіх пазіцый і ўсяго за 500 метраў ад так званай «шэрай зоны».

Да яго прыезду расіяне заяўлялі пра акружэнне горада. Пазней стала вядома, што ўкраінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне. У выніку паспяховай аперацыі ўкраінскіх Сіл абароны праціўнік быў заблакаваны ў Купянску і зачышчаная ўся паўночна-заходняя ўскраіна горада.

Пасля візіту Зяленскага ў Купянск з'ездзілі і дзве ўкраінкі і выклалі відэа.

Каментары7

  • жмых
    19.12.2025
    Гэта і сапраўды ўскраіна а не цэнтр
  • Васіль
    19.12.2025
    жмых, нешта няма фота пуціна з цэнтру
  • Барадзед
    19.12.2025
    Filipp, я слышал, они дополнительно перебросили дивизию ВДВ под Покровск и там наступают, а Купянск как бы сдали.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць