Культура2020

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»

Былы міністр культуры распавёў «Нашай Ніве», што цэнтралізаваная кампанія па знішчэнні гістарычнай спадчыны пачалася не сёння. Яшчэ 15 гадоў таму Лукашэнка прама патрабаваў выключыць са Спісу каштоўнасцей тысячы аб'ектаў, каб яны не перашкаджалі забудоўшчыкам.

Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці галерэі Міхаіла Савіцкага ў адрэстаўраванай сядзібе Пшаздзецкіх. Фота: belarus.by

Цяперашняя ўрадавая кампанія па зачыстцы Дзяржаўнага спіса помнікаў — не спантаннае рашэнне, а працяг шматгадовай дзяржаўнай палітыкі. Як распавёў «Нашай Ніве» былы міністр культуры (2009—2012) і цяперашні кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, прамы загад скараціць колькасць аб'ектаў пад аховай ён асабіста атрымліваў ад Аляксандра Лукашэнкі.

Сядзіба Пшаздзецкіх у Мінску, дзе размясцілася галерэя Міхаіла Савіцкага. Фота: planetabelarus.by

Па словах Латушкі, гэта адбылося падчас адкрыцця мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску, у адрэстаўраваным гістарычным будынку гарадской сядзібы Пшаздзецкіх на плошчы Свабоды.

«Лукашэнка стаяў, глядзеў на гэты будынак і, звяртаючыся да тагачаснага мэра Мінска Ладуцькі, сказаў: «Зашмат у нас помнікаў у краіне, мне скардзяцца інвестары, трэба іх зменшыць». У той час у нас было крыху больш за 5000 помнікаў. На што я адказаў: «А ў Літве 15 тысяч». Лукашэнка заявіў, што гэта замінае інвестыцыйным праектам: «Вырашыце гэтую праблему, скараціць трэба ўдвая».

Латушка ўспамінае, што адразу сказаў тагачаснаму віцэ-прэм'еру Анатолю Тозіку, які стаяў побач: «Ніколі гэтага не падпішу». Па словах палітыка, ён бы звольніўся, калі б ад яго патрабавалі гэта зрабіць.

Першая мінская электрастанцыя была знесена, каб пабудаваць гатэль «Кемпінскі», хоць яна нават не была пазбаўлена статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
З’яўленне велізарнага гмаху на месцы былой электрастанцыі на праспекце Незалежнасці ўпоперак водна-зялёнаму дыяметру падарвала шанцы пасляваеннага ансамбля на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Фота: Наша Ніва
Аднаўленне знішчанай электрастанцыі стала чыста сімвалічным. Фрагмент адной са сцен аднаго з будынкаў комплексу, які выглядае хутчэй мемарыялам помніку архітэктуры, але з шыльдай «ахоўваецца дзяржавай». Фота: Павел Русак / Tochka.by

Былы міністр таксама прыгадвае, што яго пазіцыя па абароне спадчыны часта прыводзіла да прамых канфліктаў з кіраўніцтвам краіны.

«Першая мінская электрастанцыя, дзе пазней пабудавалі гатэль «Кемпінскі». Гэта асобная гісторыя маіх канфліктных размоў з Лукашэнкам і прэм'ерам Сідорскім. Гэта тое, што мне баліць дагэтуль, і тое, у чым я лічу, што здзейсніў памылку. Я не завізаваў рашэнне пра знос электрастанцыі і ніколі б гэтага не зрабіў, але бюракратыя мяне перайграла», — кажа Латушка.

Тое, што сёння адбываецца з гісторыка-культурнай спадчынай, былы чыноўнік называе «антыдзяржаўнай і антынацыянальнай палітыкай».

Паводле яго ўспамінаў, ціск на чыноўнікаў, якія спрабавалі блакаваць знос помнікаў, часам пераходзіў у адкрытыя пагрозы. Пра пагрозы расправы яму ў бытнасць міністрам паведамляў начальнік упраўлення аховы гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі.

«Ён мне расказаў гісторыю пра тое, што ён заблакаваў знос помніка гісторыка-культурнай спадчыны. А ў адказ яму прыйшла пагроза, што заб'юць яго дачку.

Я быў у шоку. Гэта Беларусь, 2011 год. На што сказаў яму: «Давайце так, дамовімся на будучыню. Калі калі-небудзь хто-небудзь вам будзе пагражаць у сувязі з тым, што вы блакуеце знос помнікаў, кажыце, што гэта асабістае рашэнне міністра культуры Латушкі. Хачу паглядзець, хто адважыцца забіць міністра культуры Беларусі», — падзяліўся Латушка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары20

  • Барадзед
    16.08.2026
    Памятник Ленину на площади перед облисполкомом в Бресте давно мешает поставить там очередную шаурму. Лично я убежден, что шаурма - абсолютно не наша еда. Однажды видел, как десантник, находившийся, по видимому, в увольнении, сидел возле вокзала с надкусаной шаурмой и через силу пытался ее догрысть. Хотя формат мини-кафе продолжает работать повсеместно в городе.
  • А то, такой он
    16.08.2026
    ПалПалыч , не то, что ты.
    По крайней мере до мелких пакостей не опускался и не опускается. Да, бывал заносчив.
  • Алесь.
    16.08.2026
    Чарговая порцыя інфармацыйнага шума? Пра цяжкае змаганне і наогул цяжкое жыццё лукашэнкаўскага чыноўніка.

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча1

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

Вы не пазнаеце раёна плошчы Перамогі. Там з'явіцца пешаходная вуліца і незвычайны трамвай9

Уводзяць нарматыў беларускіх тавараў у крамах5

Пяскоў: Украіна і далей будзе адчуваць адказы Расіі на ўдары па складах Ozon і іншай інфраструктуры6

Былая ўдзельніца Pussy Riot расказала, што яе пад пагрозай зняволення завербавала ФСБ. З яе дапамогай хацелі забіць выдаўца «Медыязоны»9

«Якое ж марнаванне грошай». У Лідзе будуюць першы падземны пераход, які нікому не патрэбны7

На волю выйшаў палітвязень Максім Урбановіч

Пашынян заявіў, што будзе вельмі рады, калі Арменію выключаць з АДКБ2

«Ішлі ў адной звязцы». Што адбылося з беларусамі ў гарах Кыргызстана3

У Расіі наводзіла жах банда беларускіх рабаўнікоў. Пры налётах яны маўчалі, каб не выдаць сябе беларускім акцэнтам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча1

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць