Свет3939

Ад украінскай спявачкі патрабавалі выбачыцца за відэа з «харошым рускім». Яе адмова выклікала скандал

«Слухайце, вы хутка так задзеўбяце людзей гэтай здрадай. Ужо ўсё, як у канцлагеры», — кажа Вольга Палякова.

Спявачка Воля Палякова. Скрыншот: Raminaeshakzai / YouTube

Украінская спявачка Воля Палякова трапіла пад хвалю крытыкі.

Ва Украіне многія абурыліся, што на фестывалі Лаймы Вайкуле ў Юрмале яна знялася ў відэа з расійскім блогерам і музыкам Сяргеем Грыгор'евым-Апалонавым. (Гэта пляменнік іншага Грыгор'ева-Апалонава з «Іванушак». Сяргей жыве ў эміграцыі, нядаўна даваў інтэрв'ю Ксеніі Сабчак. Ён выказваўся супраць вайны.)

У нядаўнім інтэрв'ю Палякова пракаментавала тое відэа. Яна казала, што не сачыла за кар'ерай Грыгор'ева-Апалонава, а само мерапрыемства было праўкраінскім.

Яна пракаментавала крытыку ў свой бок з-за зносін з іншымі расійскімі артыстамі, якія не падтрымалі вайны.

«Слухайце, вы хутка так задзеўбяце людзей гэтай здрадай. Ужо ўсё, як у канцлагеры. Украіна ўжо не свабодная краіна», — сказала спявачка.

«Паглядзіце на гэтых зорак, якія баяцца рот разявіць. Ты мусіш увесь час баяцца, што дзесьці не так камусьці сказаў, не з тым сфатаграфаваўся, не тое сказаў у інтэрв'ю, не так павёў сябе, дзесьці не заплакаў, дзе трэба было».

Палякову абурыла патрабаванне прасіць прабачэння. Гэта нагадвае ёй партыйны сход КПСС. «Я нікому не павінна нічога тлумачыць, я нічога не зрабіла кепскага». Спявачка, якая выступае па-ўкраінску і інтэрв'ю давала па-ўкраінску, лічыць, што да сваіх чапляюцца больш, чым да іншых. 

Палякова заступілася за Пугачову і Галкіна.

«Ала Пугачова і Максім Галкін у Расіі мелі абсалютна ўсё. Яны ў адзін дзень сабраліся, пакінулі свой дом, пакінулі ўсё, што мелі, і з'ехалі з краіны, каб не быць разам з рэжымам, з краінай, якая чыніць вялікую агрэсію супраць Украіны. Разумееце, гэтыя людзі страцілі ўсё. Яны падтрымліваюць Украіну, як могуць. І тое, што мы хейцім людзей за тое, як яны падтрымліваюць Украіну, то мы так з вамі падтрымкі ў свеце больш не заробім. (…)

Скажыце, калі ласка, чалавек, які адмовіўся ад усяго ў Расіі і дапамагае Украіне, але расіянін па нацыянальнасці — горшы? (…)

Таму дзяліць людзей на добрых ці дрэнных па нацыянальнасці — гэта дурасць».

Каментары39

  • Дрысяж
    13.08.2026
    І ў чым яна не мае рацыі? Вельмі добра дзяўчына сказала.
  • 130369
    13.08.2026
    Вельмі правільна ўсё гаворыць.
  • Есть что скрывать?
    13.08.2026
    А почему она не выразила свое отношение к героям УПА?

Цяпер чытаюць

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»1

У Depo ля Плошчы Перамогі пачалі прадаваць кватэры ў доме на пешаходнай вуліцы. Адна з іх каштуе амаль $1 мільён2

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць