Свет33

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы

Мужчына ехаў з Літвы дадому як пасажыр аўтобуса. Цяпер яму пагражае крыміналка.

Літоўскія памежнікі ў пункце пропуску «Меднікі» затрымалі 40‑гадовага грамадзяніна Беларусі. Мужчына ехаў на маршрутным аўтобусе Каўнас — Мінск.

Памежнікі пры праверцы дакументаў папрасілі яго дадаткова паказаць пасведчанне кіроўцы. Мужчына заявіў, што такога дакумента не мае. Аднак пры паглыбленым праглядзе рэчаў памежнікі знайшлі пасведчанне, выдадзенае на яго імя.

Аказалася, што дакумент з'яўляецца падробкай: усе рэквізіты былі надрукаваны на звычайным прынтары, а УФ-ахова і мікратэкст — проста імітаваныя.

Беларус прызнаўся, што набыў пасведчанне за 300 еўра пасля таго, як на радзіме яго пазбавілі права кіравання аўтамабілем на 5 гадоў.

За выраб і выкарыстанне падробленых дакументаў пачата дасудовае расследаванне. Цяпер мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Літве. Яму пагражае крымінальная адказнасць паводле літоўскага заканадаўства.

Каментары3

  • барадзед
    30.12.2025
    дзіўна, у мяне ў багажы можа быць долар з банку прыколаў
    хто ім пра гэта сказаў і якая падстава яго правяраць?
  • Нуль
    30.12.2025
    барадзед, походу продавца словили со всей базой клиентов!
  • Хм
    30.12.2025
    А як можна абвінаваціць яго у вырабе несапраўднага дакумента, калі ён папярэдне заявіў, што такога дакумента не мае? То бок ягоная заява ідэнтычная адмове у сапраўднасці пасведчання - то бок ён ніколі і несцвярджаў, што гэта сапраўды дакумент і не імкнуўся яго прад'явіць як сапраўдны.

    [Зрэдагавана]

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць