Ва Украіне абвясцілі ў вышук блогера, які некалькі гадоў таму ўцёк у Мінск
Ва Украіне аб’явілі ў міжнародны вышук ураджэнца Львоўскай вобласці Уладзіміра Шарамету-Паньчака і завочна яго арыштавалі, паведамляе «Радыё Свабода».

Шарамету-Паньчаку выставілі падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе і ў апраўданні ўзброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Справу пачалі яшчэ 27 ліпеня 2023 года. Па законе яму пагражае ад 5 гадоў да пажыццёвага зняволення з канфіскацыяй маёмасці.
У апошнія гады Шарамета-Паньчак удзельнічаў у відэапраектах беларускага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА, дзе распаўсюджваў антызаходнія і антыўкраінскія матэрыялы. Раней БелТА прадстаўляла яго як прадпрымальніка, які больш за 20 гадоў жыў у Лондане.
Паводле інфармацыі ўкраінскіх следчых, Шарамета-Паньчак з’ехаў з Украіны ў Польшчу ў 2022 годзе пасля пачатку поўнамаштабнай вайны, а потым перабраўся ў Мінск. Там з красавіка па жнівень 2024 года ён удзельнічаў у запісах для YouTube-канала БелТА, прадстаўляючыся як Уладзімір Паньчак.
У лютым 2025 года паведамлялася, што гэты дзеяч быў затрыманы ў Беларусі па артыкуле аб распальванні варожасці або за незаконнае выкарыстанне дронаў. Цяпер, аднак, Шарамета-Паньчак знаходзіцца ў Мінску на волі і актыўна вядзе свае сацыяльныя сеткі ў TikTok, Instagram і Telegram, пераважна па-ўкраінску.
У ліпені 2024 года ўкраінскі цэнтр «Міратворац» уключыў яго ў сваю базу за дзейнасць, накіраваную на падрыў суверэнітэту і абароназдольнасці Украіны, дыскрэдытацыю сілавых структур, перашкоды законнай дзейнасці Узброеных сіл, а таксама дэстабілізацыю грамадска-палітычнага жыцця.
«Мяне проста вывезлі на мяжу». Прарасійскага блогера амаль на месяц закрылі ў ізалятар, а пасля выкінулі з Беларусі
У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды
Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?
Каментары