Грамадства

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб удасканаленні ўступнай кампаніі». Як заяўляецца, дакумент накіраваны на тое, каб абітурыенты мелі роўныя ўмовы для паступлення ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а конкурсны адбор быў максімальна справядлівым.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Указам створана дзяржаўная камісія, якая будзе кантраляваць падрыхтоўку і правядзенне ўступнай кампаніі. Таксама зацверджаны яе пастаянны склад. Камісія атрымала паўнамоцтвы сачыць у тым ліку за правядзеннем універсітэцкіх алімпіяд, якія даюць права на льготнае паступленне ў ВНУ.

Кіраўніцай камісіі прызначылі намесніцу прэм’ер-міністра Наталлю Пяткевіч. У яе склад увайшлі прадстаўнікі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, дзяржаўных органаў кіравання, кантрольных структур і праўладных грамадскіх арганізацый.

Акрамя гэтага, указ уносіць змены ў правілы прыёму. Напрыклад, для паступлення ва ўніверсітэт на завочную або дыстанцыйную форму навучання больш не будзе патрабавацца, каб працоўны стаж адпавядаў абранаму профілю адукацыі.

Таксама ўдакладняюцца льготныя катэгорыі абітурыентаў у сувязі са стварэннем каледжа Міністэрства ўнутраных спраў.

Яшчэ адно новаўвядзенне — увядзенне профільнага экзамену па прадмеце «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі», паколькі менавіта гэтую дысцыпліну цяпер вывучаюць у 10—11 класах замест асобнага курса гісторыі Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»7

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць