Грамадства

БДУ падвёў вынікі ўступнай кампаніі. Сталі вядомыя самыя папулярныя спецыяльнасці

Беларускія ўніверсітэты падвялі вынікі прыёмнай кампаніі 2025 года. БелТА сабрала інфармацыю з некалькіх найбуйнейшых ВНУ, у тым ліку з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 

Фота ілюстрацыйнае

У БДУ на дзённую бюджэтную форму навучання прынялі 2607 чалавек, з якіх 69 паступілі на вайсковы факультэт. Больш за 95% гэтых студэнтаў атрымалі па выніках цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) і ўступных экзаменаў (ЦЭ) 300 і больш балаў. Сярод першакурснікаў — 110 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд і лаўрэатаў спецыяльных фондаў.

Без здачы экзаменаў на педагагічныя спецыяльнасці паступілі 79 абітурыентаў. Амаль 922 чалавекі скончылі школу з медалём або сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы з дыпломам з адзнакай. Каля 44,6% усіх прынятых — гэта выпускнікі ліцэяў і гімназій (1164 чалавекі).

Сярод творчых спецыяльнасцяў найбольшы конкурс быў на «графічны дызайн і мультымедыйны дызайн» — амаль 15 чалавек на адно месца.

Сярод прыродазнаўчых спецыяльнасцяў найвышэйшыя прахадныя балы былі на «прыкладную інфарматыку» (391), «інфарматыку» (387), «кібербяспеку» (378) і «прыкладную матэматыку» (371).

Сярод сацыяльна-эканамічных і гуманітарных спецыяльнасцяў самымі прэстыжнымі аказаліся «сусветная эканоміка» і «міжнароднае права» — па 398 балаў, а таксама «міжнародная эканоміка і гандаль» з паглыбленым вывучэннем кітайскай мовы — 397 балаў.

На завочную бюджэтную форму навучання прынялі 112 чалавек. Па спецыяльнасцях са скарочаным тэрмінам навучання прахадныя балы былі ніжэйшыя — напрыклад, «правазнаўства» — 204 балы, «медыцынска-біялагічная справа» — 193, «кіраванне дакументамі» — 191. Па спецыяльнасцях біялагічнага факультэта на завочную бюджэтную форму прахадныя балы складалі ад 224 да 229 балаў.

Што тычыцца дзённай платнай формы навучання ў БДУ, то туды быў залічаны 1401 чалавек, з іх 10 — на скарочаны тэрмін навучання. Сярэдні конкурс на месца складаў каля 2 чалавек.

Самыя высокія балы на платнай форме былі па спецыяльнасцях: «міжнародная эканоміка і гандаль» (371), «прыкладная інфарматыка» (359), «інфарматыка» (358), «прыкладная матэматыка» (358) і «міжнародныя адносіны» (358).

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі4

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

ЗША і Данія абвясцілі аб пагадненні па Грэнландыі7

35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі27

Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах3

Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайго жыцця я прысвяціла яму і яго рэабілітацыі»18

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка Oliva2

У вышук абвясцілі магілёўскага дэпутата і прадзюсара. З ім за мяжу з'ехала вядучая дзяржаўнага тэлеканала22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі4

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць