Літаратура66

Наколькі Эліза Ажэшка можа лічыцца беларускай пісьменніцай?

Гутарка з філолагам, літаратурным перакладчыкам Лявонам Баршчэўскім

Гутарка з філолагам, літаратурным перакладчыкам Лявонам Баршчэўскім

«Наша Ніва»: Наколькі Эліза Ажэшка можа лічыцца беларускай пісьменніцай?

Лявон Баршчэўскі: Праблема вызначэння «беларускасці» або «небеларускасці» Элізы Ажэшкі прапрацаваныя нашымі даследчыкамі — перадусім Валянцінай Гапавай і Уладзімірам Казберуком. У другім томе акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў», выдадзеным у 2007 годзе, яе асобе прысвечана некалькі старонак, якія, аднак, не склаліся ў асобны раздзел. Неаспрэчнай выглядае шчырая зацікаўленасць Ажэшкі такім феноменам, як беларускі мужык, жыццём простых беларусаў, у асноўным вяскоўцаў. Ніхто не адмаўляе таго факта, што Эліза Ажэшка цікавілася беларускай мовай, этнаграфіяй і фальклорам. У шэрагу яе напісаных па-польску твораў у дыялогах (як некалі ў Яна Баршчэўскага) ужываецца дыялектная беларуская мова. Урэшце, добра вядомае прыхільнае стаўленне Элізы Ажэшкі да беларускамоўнай творчасці Францішка Багушэвіча і наогул да асобы аўтара «Дудкі беларускай».

Разам з тым, Эліза Ажэшка ўсё-такі не імкнулася далучыцца да існага (хоць і кволага на той час) беларускага літаратурнага працэса, не ставіла сабе таксама за мэту стварэньне рэгіянальнай польскамоўнай беларускай літаратуры. Яе зацікаўленасць беларускім вынікала непасрэдна з зацікаўленасці вясковым, супрацьпастаўленню яго «сапсаванай» гарадской цывілізацыі. А гэты пастулат, сярод іншых, быў адным з галоўных у эстэтычнай праграме «варшаўскага пазітывізму» — феномена ўсё-ткі польскага, абгрунтаванага ў працах Аляксандра Сьвентахоўскага, Пятра Хмялёўскага, Юльяна Ахаровіча і іншых дзеячаў, сур’ёзна ніяк не звязаных з Беларуссю. Эліза Ажэшка і не хавала сваёй прыналежнасці да варшаўскіх пазітывістаў.

«НН»: Беручы пад увагу выпадак Ажэшкі, якія можна вызначыць крытэры, што такое беларуская літаратура, шматмоўная яна ці монамоўная?

ЛБ: На гэтае пытанне капітальны і грунтоўны адказ ужо далі нашыя літаратуразнаўцы Сяргей Кавалёў, Уладзімір Мархель, Кастусь Цвірка, Іван Штэйнер: наша літаратура, бясспрэчна, шматмоўная. У Сярэднявеччы яна ствараецца на мясцовым варыянце стараславяншчыны, у эпоху Рэнесанса і пазней, аж да апошняй чвэрці XVIII, у розных прапорцыях, — па-старабеларуску, па-польску і на лаціне. Пазней сюды далучаюцца расійская мова і, часткова, ідыш. Пра ідыш кажу часткова, бо кнігі на гэтай мове ў той час чыталіся толькі ў адасобленай габрэйскай супольнасці, а пераклады на польскую і расійскую мовы з’явіліся досыць позна. Зрэшты, знітаванасць з беларускай зямлёй, стварэнне характараў, якія можна разглядаць як «беларускія» аж да пачатку ХХ стагоддзяў маюць месца ў асноўным толькі ў польска- і беларускамоўнай літаратуры Беларусі. Адзін з бацькоў літаратуры на ідыш Мендэле Мойхер-Сфорым нарадзіўся ў беларускім Капылі, але я б не сказаў, што ў ягоных творах выводзіцца нейкі асобны тып габрэя менавіта беларускага.

«НН»: Вось жа, мы маем «Кітабы» (збольшага рэлігійныя тэксты, запісаныя па-беларуску арабскімі літарамі), класіка літаратуры на ідыш Мойшэ Кульбака, які пісаў пра мінчукоў, тую ж Элізу Ажэшку... Як трэба ставіцца да такіх літаратур і твораў, ці варта іх уключаць у школьную праграму, як падаваць у прэсе, як іх прэзентаваць грамадству?

ЛБ: У школьнай праграме па беларускай літаратуры 2000 года выдання прадугледжвалася вывучэнне на занятках у перакладзе на беларускую мову шэрагу польскамоўных твораў Адама Міцкевіча, Яна Баршчэўскага, Уладзіслава Сыракомлі, Вінцэся Каратынскага, Марыі Канапніцкай, Элізы Ажэшкі (апавяданні «Рэха», «Зімовым вечарам», Раманіха»), Яна Неслухоўскага (Лучыны); адначасова у спісе для дадатковага чытання прысутнічалі аповесці Элізы Ажэшкі «Нізіны», «Дзюрдзі», «Хам»... Але, вы ведаеце, што ў 2008 годзе беларускія ўлады імем пралетарыяту ці каго яшчэ зрабілі «рэвалюцыю» ў адукацыі, між іншага скараціўшы вывучэнне беларускай літаратуры да паўтары гадзіны на тыдзень (гэта значыць, адна гадзіна ў адным паўгоддзі і дзве гадзіны — у другім). Цяпер настаўнікі беларускай ліатратуры ламаюць галаву, як бы знайсці мінімальна патрэбны час на вывучэнне хоць бы адзінкавых класічных твораў Купалы, Коласа, Багдановіча, Гарэцкага, Брыля, Стральцова, Быкава. Вось жа, з вышэйназванага спісу польскамоўных твораў у цяперашняй праграме сярэдняй школы засталася паэмы «Гражына» Адама Міцкевіча і «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» Лучыны, ну й для самастойнага чытання прапануюцца Ажэшкавы «Зімовым вечарам» або «Хам» (на выбар). Трэба мець на ўвазе, што профільны і паглыблены ўзроўні вывучэння беларускай літаратуры, як і іншых прадметаў, у цяперашняй школе ліквідаваныя зусім! Застаўся толькі неафіцыйны Беларускі Ліцэй, дзе па-ранейшаму чытаюць «Авантуры майго жыцця» Саламеі Пільштыновай, вершы Францішка Князьніна, паэмы і гавэнды Сыракомлі, Каратынскага, асобныя творы Ажэшкі, Канапніцкай (побач з Каханоўскім, Міцкевічам, Сянкевічам, Мілашам і некаторымі іншымі агульнапрызнанымі класікамі польскай літаратуры).

Змяніць сённяшнюю сітуацыю ў афіцыйнай школе, відаць, здолее толькі змена ўлады ў краіне.

Што да таго, як падаваць у прэсе шэраг польскамоўных аўтараў... Бясспрэчна, што творы Яна Баршчэўскага, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Вінцэся Каратынскага, Уладзіслава Сыракомлі, Францішка Багушэвіча, Янку Лучыны, незалежна ад мовы, на якой яны напісаныя, можна адносіць да польскамоўнай «краёвай» беларускай літаратуры. З Адамам Міцкевічам, Элізай Ажэшкай, Марыяй Канапніцкай, нават з Янам Чачотам сітуацыя больш складаная...

«НН»: Як вы ацэньваеце пераклады Элізы Ажэшкі? Ці ўдаліся яны беларускім перакладчыкам? Напрыклад, пераклады Міколам Хаўстовічам твораў Яна Баршчэўскага фактычна зрабілі з апошняга класіка беларускай літаратуры. Тое самае чамусьці не адбылося з Ажэшкай. Чаму?

ЛБ: Пагаджуся з вамі толькі часткова. Перакладзеныя Янкам Брылём апавяданні «Зімовым вечарам», «Тадэвуш», «Раманіха», «А...Б..Ц...» можна смела аднесці да беларускай перакладчыцкай класікі. Іншыя творы досыць прафесійна перастварылі Ядвіга Бяганская, Галіна Тычка, Анатоль Бутэвіч. Праблема, на мой погляд, якраз у тым, на што я звяртаў увагу адказваючы на першае пытанне: Ажэшка, у адрозненне ад Яна Баршчэўскага, усё-такі аб’ектыўна не належыць да класікаў менавіта беларускай літаратуры. І перакладчыкі не могуць зрабіць яе такім класікам.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Еўропа змагла захаваць адзінства з Трампам на выпадак нападу Расіі11

Беларусбанк абмяжоўвае зняцце наяўных з картак3

У Арменіі арыштавалі архіепіскапа і яшчэ 16 змоўнікаў1

4, 14 ці 114? У Кобрыне не могуць разабрацца з нумарам дома на фасадзе6

Кацярына Ціханава — не проста дачка Пуціна. Яе лічаць магчымай пераемніцай11

«Нервовае, трывожнае, непалітычнае. Галоўны герой — член Савета Рэспублікі». Вольга Лойка прапануе «Беларусьфільму» ідэю кіно3

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі24

З 1 верасня беларусам, што едуць у Латвію, трэба будзе зарэгістравацца на спецыяльным партале і запоўніць анкету9

Спецслужбы пад выглядам «друку сімволікі і сцягоў» спрабуюць падбіць беларусаў замежжа перадаць свае асабістыя звесткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць