Свет

У Катары праз спыненне паставак газу прыпынілі працу чатыры найбуйнейшыя прадпрыемствы

У Катары чатыры найбуйнейшыя прамысловыя кампаніі, чые акцыі прадаюцца на фондавай біржы краіны, абвясцілі пра частковае або поўнае спыненне вытворчасці пасля таго, як дзяржаўная нафтагазавая карпарацыя Qatar Energy прыпыніла пастаўкі сыравіны. Пра гэта паведаміла Qatar News Agency, піша The Moscow Times.

Холдынг Mesaieed Petrochemical Holding Company праінфармаваў біржу пра прыпыненне выпуску часткі прадукцыі на сваіх даччыных прадпрыемствах.

Qatar Aluminum Manufacturing Company, якая валодае 50% сумеснага прадпрыемства Qatalum, паведаміла, што завод пачне арганізаванае спыненне вытворчасці алюмінію. Gulf International Services абвясціла пра спыненне асобных аперацый і паслуг, звязаных з энергетычным сектарам. Найбуйнейшы прамысловы кангламерат Industries Qatar таксама заявіў, што яго даччыныя структуры скароцяць або цалкам спыняць выпуск часткі прадукцыі.

Усе чатыры кампаніі адзначылі, што будуць дадаткова інфармаваць рынак пра развіццё сітуацыі і магчымыя наступныя крокі.

Рашэнні прадпрыемстваў былі прынятыя пасля таго, як 2 сакавіка Qatar Energy абвясціла пра прыпыненне вытворчасці звадкаванага прыроднага газу і спадарожнай прадукцыі ў сувязі з атакамі Ірана на свае аб’екты. 3 сакавіка карпарацыя паведаміла пра спыненне выпуску прадукцыі глыбокай перапрацоўкі газу, у тым ліку карбаміду, метанолу і палімераў. 4 сакавіка Qatar Energy абвясціла форс-мажор пасля спынення вытворчасці ЗПГ і перапрацоўчых прадуктаў.

Паводле інфармацыі CNN, іранскія беспілотнікі атакавалі аб’ект кампаніі ў Рас-Лафане, а таксама энергетычную інфраструктуру ў Месаідзе. Раней Qatar Energy заяўляла пра траплянне дрона ў адзін з яе аб’ектаў.

28 лютага ЗША і Ізраіль пачалі вайсковую аперацыю супраць Ірана. У адказ Тэгеран наносіць удары па амерыканскіх вайсковых базах на Блізкім Усходзе, а таксама па цывільных аб’ектах, у тым ліку на тэрыторыі Катара.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі48

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі48

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць