Свет77

Новы прэм'ер Нідэрландаў выступіў супраць прынцыпу аднагалоснасці пры прыняцці рашэнняў ЕС

Прэм’ер-міністр Нідэрландаў Роб Етэн, які зусім нядаўна заступіў на пасаду, заявіў, што Еўрапейскаму саюзу варта адмовіцца ад прынцыпу аднагалоснасці пры прыняцці часткі пастаноў. Паводле яго слоў, нядаўняе вета Венгрыі на крэдыт Украіне дэманструе, што цяперашняя сістэма можа запавольваць рэакцыю ЕС на важныя пытанні, паведамляе Euronews.

Роб Етэн з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Етэн адзначыў, што новы ўрад Нідэрландаў выступае за скарачэнне колькасці рашэнняў, якія прымаюцца аднагалосна, паколькі гэта ўскладняе і запавольвае працу Еўрасаюза.

Ён падкрэсліў, што еўрапейскія лідары павінны выконваць раней дасягнутыя дамоўленасці. У выпадку іх невыканання, на ягоную думку, Еўрапейскай камісіі варта разглядаць магчымыя меры рэагавання.

Таксама ён заклікаў падтрымаць Украіну ў найбліжэйшыя месяцы, каб яна магла працягваць супрацьстаяць расійскай агрэсіі. Паводле слоў нідэрландскага прэм'ера, ва ўмовах скарачэння падтрымкі з боку ЗША Еўропе неабходна ўзяць на сябе большую адказнасць.

Асобна Етэн выказаўся пра перспектывы ўступлення Украіны ў ЕС. Ён лічыць, што цяпер рана называць канкрэтную дату далучэння, хоць дыялог па гэтым пытанні магчымы.

Пры гэтым пашырэнне Еўрасаюза, на яго думку, трэба разглядаць з геапалітычнага пункту гледжання, але дзейнічаць асцярожна, каб не падарваць асновы еўрапейскага праекта.

Акрамя таго, прэм’ер закрануў пытанні бяспекі і энергетыкі, адзначыўшы магчымыя наступствы міжнародных канфліктаў для цэн газу і стратэгічных запасаў. Ён падкрэсліў неабходнасць падрыхтоўкі да доўгатэрміновых выклікаў і магчымага ўплыву ваенных падзей на эканоміку.

У цэлым Етэн заявіў, што Нідэрланды вяртаюцца да актыўнай ролі ў еўрапейскай палітыцы, маюць намер умацоўваць абарону, падтрымліваць эканамічную канкурэнтаздольнасць і ўдзельнічаць у фармаванні наступнага доўгатэрміновага бюджэту ЕС, засяроджанага на ключавых напрамках развіцця — абароне, тэхналогіях і клімаце.

Каментары7

  • обоюдоострый меч
    04.03.2026
    как можно быть таким недальновидным.

    Придет время, и на мнение Нидерландов плюнут, как он хочет плюнуть на мнение Венгрии.
  • Значит будут и дальше печатать деньги
    04.03.2026
    Может ему еще ключи от квартиры, где брюсселбский станок стоит?
  • Ну так
    04.03.2026
    обоюдоострый меч, так он не руководствуется интересами Нидерландов, там же премьер - обычный ставленник Еврокомиссии

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна1

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ5

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця25

Суд адхіліў гучны пазоў Ілана Маска супраць кампаніі OpenAI і яе кіраўніка Сэма Альтмана

Трамп заявіў, што адмяніў новы ўдар па Іране па просьбе лідараў Катара, ААЭ і Саудаўскай Аравіі4

Навукоўцы навучыліся змушаць тканкі мышы запускаць працэс рэгенерацыі, як у яшчарак

Ва Украіне тэлефонныя махляры абдурылі на буйную суму былога прэм'ера1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць