Хто стаў пераможцам пятага сезона тэлешоу «Фактар.by», абвясцілі на тэлеканале «Беларусь 1» 23 студзеня, піша «Камсамолка».

У прамым эфіры суперфінала праекта змагаліся Клім Астрамовіч, студэнт педагагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пятра Машэрава, і Ібрагім Карасаў — спявак з расійскага Новага Урэнгоя (Ямал).
Абодва маладыя артысты былі з каманды расійскага спявака Дзяніса Клявера. Канкурэнтавала з імі работніца культуры з Гомельскай вобласці Аліна Гулевіч з каманды Вольгі Бузавай.
У выніку гледачы выбралі лідара сярод суперфіналістаў, і пераможцам пятага сезона тэлешоу «Фактар.by» стаў Ібрагім Карасаў.
Ібрагім нарадзіўся ў Карачаева-Чаркесіі. Жыве з маці на поўначы Расіі — у Новым Урэнгоі. Карасаў не адзін год выступаў у гарадской Цэнтральнай клубнай сістэме Новага Урэнгоя.
Каментары
А Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка, якія прэтэндуюць на лідарства ў Беларусі, калі пачнуць па-беларуску размаўляць?