Грамадства

Прэм'ер Літвы: Тэма аднаўлення транзіту беларускіх угнаенняў штучна нагнятаецца

Аднаўленне транзіту беларускіх калійных угнаенняў і магчымы ціск з боку адміністрацыі ЗША з мэтай зноў дазволіць іх правоз праз Літву — гэта тэма, якая штучна нагнятаецца, заяўляе прэм’ер-міністр Інга Ругінене, піша LRT.

«Мы нагнятаем мноства пытанняў, якія, магчыма, увогуле не варта было б нагнятаць. Адно з такіх — транзіт угнаенняў з Беларусі», — сказала Ругінене ў чацвер.

«Ніколі ні ў кулуарах, ні ў міжнароднай прасторы гэтая тэма не ўздымалася і не абмяркоўвалася. Падчас майго супрацоўніцтва і працы з амерыканцамі мы абмяркоўвалі шмат пытанняў, але ніколі, ніколі не гаварылі (пра транзіт угнаенняў), ніякага запыту з іх боку не было», — растлумачыла прэм’ер.

У снежні мінулага года яна таксама заяўляла, што афіцыйныя асобы ЗША не прасілі аднавіць транзіт беларускіх угнаенняў праз Літву. Пасля таго як напрыканцы мінулага года ЗША знялі санкцыі з беларускіх калійных угнаенняў у абмен на вызваленне зняволеных, якія ўтрымліваліся ў краіне, палітычныя аглядальнікі пачалі абмяркоўваць верагоднасць таго, што Вашынгтон можа пачаць аказваць ціск на Літву, каб зноў дазволіць транзіт угнаенняў праз Клайпедскі порт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла16

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла16

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць