«Мануэла Лукашэнка». У Германіі кіраўніцу рэгіёна абразілі параўнаннем з беларускім дыктатарам
Кандыдат ад правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» параўнаў прэм’ерку зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія з Лукашэнкам — «едзьце ў Мінск».

Кандыдат ад партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ) Роберт Шнэль справакаваў скандал, заклікаўшы адправіць кіраўніцу зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія ў Мінск. На партыйным з'ездзе ён абвінаваціў Мануэлу Швезіг у дыктатарскіх метадах барацьбы з апазіцыяй і заявіў, што яна магла б стаць «міністрам прапаганды» ў Аляксандра Лукашэнкі, піша BILD.
«Прэм’ер-міністр, які хоча дыктаваць апазіцыі, якой колькасці людзей дазволена наведваць дэманстрацыі, павінен адправіцца ў Мінск у якасці міністра прапаганды. Я думаю, Лукашэнка ўсё яшчэ шукае там некалькі чалавек. Тады нам больш не прыйдзецца з ёй тут мірыцца», — заявіў Шнэль.
Выступ быў сустрэты апладысментамі партыйцаў, пасля чаго Шнэль атрымаў 169 галасоў з 250 і быў абраны на прахадное дзявятае месца ў спісе АдГ.
Усяго АдГ фармуе спіс з 50 кандыдатаў на выпадак магчымага прыходу да ўлады ў рэгіёне. Паводле апошніх апытанняў, партыя набірае ў Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі каля 38%, значна апераджаючы СДПГ Мануэлы Швезіг, партыя якой кіруе федэральнай зямлёй ужо 27 гадоў.
Каментары
Але нават для правай прарасейскай партыі Германіі лука і ягоны Neue Ordnung выглядае крынжом. У 30-я лукашыстаў выгналі б з гестапа за жорсткасць.