Усяго патроху99

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Былы прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі падзяліўся ў сацыяльных сетках сваім новым месцам працы: цяпер мужчына будзе дапамагаць людзям як псіхолаг-сэксолаг.

Віталь Дамбоўскі. Фота: асабістая старонка ў фэйсбуку

Прыватную практыку ў галіне сэксалогіі ён распачаў са студзеня гэтага года, таму водгукаў і ацэнак яго дзейнасці як спецыяліста яшчэ няма. 

Знаёмыя былога ратавальніка жартуюць, што Віталь, відаць, мае багаты прафесійны досвед, бо сам дагэтуль не жанаты.

Віталь Дамбоўскі прыйшоў у МНС у 2001 годзе. Пачынаў з пасады звычайнага ратавальніка, даслужыўся да намесніка начальніка пажарнай аварыйна-ратавальнай часткі. Потым працаваў на пасадзе прэс-сакратара Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС — быў досыць медыйным і адкрытым для СМІ прэс-сакратаром, чаму спрыяў скончаны факультэт журналістыкі.

Віталь Дамбоўскі падчас працы ў МНС. Фота: асабістая старонка ў фэйсбуку

Пасля звальнення з МНС і да пагружэння ў псіхалогію Дамбоўскі працаваў у кампаніі, якая займалася сістэмамі водазабеспячэння і каналізацыямі «Вэдцяплосэрвіс», быў афіцыйным прадстаўніком Беларускага Чырвонага крыжа, менеджарам у рэкламна-паліграфічнай кампаніі WeCreate, намеснікам кіраўніка аддзела развіцця ў анлайн-медыя Smartpress.by. Апошнім часам кіраваў аптовай гандлёвай кампаніяй «БелГандальТэст».

Прафесійныя назіранні Віталя. Скрыншот: сторыз у фэйсбуку

Якую адукацыю мужчына атрымаў, каб весці прыватную практыку па сэксалогіі, Віталь пакуль не раскрывае, але запэўнівае, што адпаведную.

У вольны час мужчына вандруе, ганяе на матацыкле і наведвае трэнажорку. Фота: асабістая старонка ў фэйсбуку

Каментары9

  • Интересно
    29.01.2026
    Он все ориентации консультирует? Что-то в статье много фото, но ни одной с девушкой.
  • Отец Засандалий
    29.01.2026
    Вакансии слесаря-гинеколога не было?
  • Чалавек
    29.01.2026
    Віталя добры чалавек і прафесіянал) Хай атрымаецца ўсё

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію83

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію83

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць