Грамадства22

Мікалай Казлоў можа стаць прадстаўніком у справе аднаўлення законнасці і правапарадку

Кандыдатуру старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі днямі павінны ўзгадніць у Каардынацыйнай радзе. Раней пасаду прадстаўніка ў справе аднаўлення законнасці і правапарадку Аб’яднанага пераходнага кабінету займаў былы сілавік Аляксандр Азараў. Як канкрэтна будзе называцца пасада Мікалая Казлова — пакуль невядома, піша Белсат.

Мікалай Казлоў на сустрэчы з беларускай дыяспарай. Брусель, Бельгія. 18 кастрычніка 2025 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Мікалаю Казлову — 59 гадоў, ён 17 гадоў займаў пасаду старшага оперупаўнаважанага па асабліва важных справах УУС Цэнтральнага раёна Мінска, меў званне падпалкоўніка міліцыі запасу.

У 2008 годзе падчас парламенцкіх выбараў Казлоў публічна заявіў пра фальсіфікацыі на выбарчым участку, пасля чаго напісаў рапарт начальству і паведаміў пра інцыдэнт незалежным СМІ. Неўзабаве пасля гэтага ён пайшоў у запас.

У 2012 годзе Мікалай Казлоў уступіў у Аб’яднаную грамадзянскую партыю, а ў 2016 годзе быў абраны намеснікам старшыні АГП. У 2021 годзе яго пазбавілі спецыяльнага рангу падпалкоўніка міліцыі запасу.

Казлова двойчы асуджалі паводле палітычна матываваных спраў, ён быў прызнаны палітвязнем. У жніўні 2021 года ён атрымаў тры месяцы арышту, а ў лістападзе 2022‑га — два з паловай гады пазбаўлення волі за нібыта ўдзел у «масавых беспарадках». Падчас зняволення неаднаразова змяшчаўся ў карцар і ПКТ, меў праблемы са здароўем, яго не адпусцілі на пахаванне маці.

На волю Мікалай Казлоў выйшаў 22 ліпеня 2024 года, у кастрычніку 2025 года ён выехаў з Беларусі.

Каментары2

  • 23 7
    28.01.2026
    Ён былы
  • Антось
    28.01.2026
    Адзін з лідэраў апазыцыі распавядаў, як яго труціў хлоркай у камеры гэты чалавек. Атрымліваецца, яшчэ ўчора затрымліваў апазіцыянераў, а сёньня - прадстаўнік па законнасьці. Кароткая памяць у людзей. Цікава, праз колькі год Караеў таксама стане апазіцыянерам?

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць