Свет22

Беларусы ў Польшчы займаюць другое месца сярод іншаземцаў паводле іпатэчных крэдытаў

Замежныя грамадзяне ўсё часцей бяруць у Польшчы банкаўскія крэдыты і, як правіла, на большыя сумы, чым палякі. Паводле выдання Puls Biznesu, ад студзеня да канца кастрычніка банкі далі ім крэдытаў на 7,65 мільярда злотых (1,81 мільярда еўра) толькі ў сегменце іпатэкі, паведамляе Беларуская служба Польскага радыё.

Фота ілюстрацыйнае

Увесь партфель крэдытаў, выдадзеных іншаземцам, цяпер ацэньваецца амаль у 29 мільярдаў злотых (6,89 мільярда еўра) і працягвае павялічвацца. Іпатэчныя пазыкі складаюць 82 % гэтага аб’ёму, яшчэ 14 % — спажывецкія крэдыты.

«Мы бачым пастаянны рост долі замежнікаў на рынку іпатэкі. Цяпер гэта амаль 10 % паводле аб’ёму выдадзеных крэдытаў. У выпадку спажывецкіх пазык — каля 2,5 %», — адзначыў Славамір Жыбэк з Бюро крэдытнай інфармацыі.

Толькі сёлета банкі далі іншаземцам крэдыты на 11,63 мільярда злотых: 7,65 мільярда — іпатэка (+42 % г/г), 2,57 мільярда — спажывецкія крэдыты (+46 %), 1,42 мільярда — іншыя (+57 %).

Сярэдняя сума іпатэкі ў іншаземца — 513 тысяч злотых, у той час як у паляка — 449 тысяч злотых. Найбольшыя крэдыты атрымліваюць індыйцы, а сярод беларусаў сярэдні іпатэчны крэдыт складае каля 600 тысяч злотых. Гэта здзіўляе аналітыкаў, бо значную частку замежных работнікаў складаюць украінцы, якія часцей выконваюць менш аплатныя працы.

У Польшчы цяпер працуе каля 1,1 мільёна іншаземцаў — на 5,5 % больш, чым летась. У базах Бюро крэдытнай інфармацыі ўжо 321 тысяча замежных пазычальнікаў: 227 тысяч украінцаў, 31 тысяча беларусаў і 63 тысячы прадстаўнікоў іншых краін.

Каментары2

  • 05.12.2025
    Нічога дзіўнага. Украінцы беглі ад смерці . І старыя ,і маладыя . З акупаваных сельскагаспадарчых паветаў. Звычайныя людзі якія ня планавалі гэтага . Беларусы наадварот .
    Высока адукаваныя , прафесійныя вышей за сярэдняга . Абмеркаваўші свае дзеяння рабілі гыты крок . Тым больш што паміж палякамі і беларусамі няма крывавай Валыні . А змешаных сямей на працягу вакоў шмат . Ў некаторых выпадках ўжо цяжка выявіць , ці беларус , ці паляк . Ды і мовы велімі падобныя . Таму ( на мой погляд ) польскія улады больш спрыяюць беларусам .
  • Імя
    06.12.2025
    ●, паміж палякамі і беларусамі ёсць Бяроза-Картуская.

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах5

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

«Тут у паловы «карчоў» з Брэста дзіркі скотчам залепленыя». Што могуць праверыць у аўтамабілі на беларуска-польскай мяжы і калі развернуць?

Гістарычны пералом: колькасць пажылых людзей у свеце ўпершыню перавысіла колькасць маленькіх дзяцей14

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца10

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах5

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць