Трамвай № 7 сышоў з рэйкаў на ДС «Серабранка». Інцыдэнт адбыўся каля 13:40 на разваротным кальцы, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

У «Мінсктрансе» паведамілі, што трамвай сышоў з рэек другой цялежкай.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай стала павелічэнне звышнарматыўнай шчыліны ў стыку рэйкаў, а таксама пашырэнне каляіны на павароце.
Пра пацярпелых нічога не паведамляецца — відаць, пасажыраў у салоне падчас аварыі не было.
Каментары