Грамадства33

«Кубракоў — малайчына!». Лукашэнка пахваліў дзейнасць міліцыі падчас нападу ў Смалявіцкім раёне

Аляксандр Лукашэнка пахваліў аператыўнасць дзеянняў міліцыі пры рэагаванні на ўзброены напад у Смалявіцкім раёне. Пра гэта ён заявіў на мерапрыемстве ва ўрадзе, піша БелТА.

«Паглядзеў на міністра Кубракова. Малайчына! Тое, што адбылося, тое адбылося. Але праз некалькі хвілін, раней хуткай дапамогі (прыбылі). Быў міністр там і на месцы разбіраўся, хто ў чым вінаваты. Так павінна быць, калі мы хочам лічыць сябе народнай дзяржавай», — заявіў ён.

16 лютага каля 4.00 трое ўзброеных замежнікаў 17‑18 гадоў уварваліся ў прыватны дом у аграгарадку Будагова, разбіўшы акно. Ужываючы фізічную сілу, выкарыстоўваючы біту і пісталеты, яны нанеслі множныя траўмы 63‑гадоваму гаспадару, яго 65‑гадовай жонцы і 67‑гадоваму брату. У доме была ўсталяваная трывожная кнопка Дэпартамента аховы МУС. Гаспадар жылля паспеў яе націснуць перад тым, як зламыснікі разбілі акно.

Каментары3

  • %
    17.02.2026
    Тое што людзей пакалечылі - добра, было і было. Што бандытызм на замову зноў вяртаецца, ды й яшчэ з маскальскімі гастралерамі - ну а як.

    А вось што нарматыў па бегу Кубракоў здаў - малайчына.
  • Кубраков
    17.02.2026
    Потому что я - бэтмэн
  • чытач
    17.02.2026
    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2026_02/nnn-66yb9.jpg.webp

    "Точка банк" - надзейны партнёр калектара-гастралёра з Расейскай Федэрацыі.

    З трох нападнікаў да 18-ці недацягнуў толькі адзін:

    "По данным следствия, около 4 часов утра 16 февраля трое вооруженных иностранцев (17-18 лет) ворвались в частный дом в агрогородке Будагово, разбив окно. Используя физическую силу, биту и пистолеты, они нанесли множественные травмы 63‑летнему хозяину, его 65‑летней супруге и 67‑летнему брату."

    https://t.me/skgovby
    16.02.2026 14:42

    "Сегодня около четырех часов на срабатывание тревожной сигнализации частного жилого дома в Смолевичском районе выбыли сотрудники Жодинского отдела Департамента охраны.

    🚓По прибытии милиционеры блокировали домовладение, в котором находились трое вооруженных злоумышленников. Они оказали сопротивление, милиционеры использовали автоматическое оружие. Двоих нападавших задержали сразу, третий с оружием скрылся. В Жодино и Смолевичском районе вводился специальный план по задержанию вооруженных преступников. Третьего после непродолжительных поисков поймали на территории Смолевичского района5️⃣

    Нападавшими оказались иностранные граждане, одному из них 17, двоим - по 18 лет."

    https://t.me/pressmvd
    16.02.2026 07:58

    17-ці гадовага дадалі ў групу менавіта таму, што траіх 17-ці гадовых не змаглі завербаваць.

    НН, вы разумееце, што дадаваць у загаловак слова "малалетка" у множным ліку у вас не было аніякіх падстаў?
    Якую крыніцу вы перадрукавалі?

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку43

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»20

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку43

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць