На аэрадроме ў Арлоўскай вобласці ўкраінскія дроны знішчылі два расійскія верталёты
Кампетэнтны канал «Дасье шпіёна» паведамляе, што 20 лютага ўкраінскія дроны атакавалі аэрадром «Пугачоўка» ў Арлоўскай вобласці.
Ударам пашкоджаны верталёт Мі-8 319‑га асобнага верталётнага палка і верталёт Ка-52 16‑й брыгады армейскай авіяцыі.
Верталёты аднаўленню не падлягаюць, сцвярджае канал.
Каментары