Здарэнні88

У Мінску затрымалі 55 супрацоўнікаў махлярскіх call-цэнтраў

МУС заявіла пра масавае затрыманне асоб, якія маюць дачыненне да дзейнасці міжнароднай арганізаванай злачыннай групы, якая праз call-цэнтры падманвала людзей. 

Скрын відэа

МУС раскрыў схему махлярскай сеткі, якая пяць гадоў імітавала гандаль на «Forex». Паводле даных МУС, зламыснікі стварылі больш за 800 фальшывых сайтаў, дзе абяцалі высокі даход ад інвестыцый у неіснуючыя фінансавыя кампаніі.

Праз электронныя анкеты яны збіралі даныя грамадзян, называліся «фінансавымі спецыялістамі» і пераконвалі іх пераводзіць грошы на фіктыўныя рахункі. Далей на падробленых платформах імітавалі паспяховы гандаль і пад рознымі падставамі прымушалі працягваць уносіць усё новыя сумы. Выкрадзеныя сродкі пералічвалі на падкантрольныя рахункі.

МУС сцвярджае, што ад іх дзейнасці пацярпелі тысячы грамадзян больш чым са 180 краін. 

Па падазрэнні ў злачынстве затрымана 55 чалавек, 17 з іх выстаўлены афіцыйныя абвінавачанні па артыкуле аб махлярстве ў асабліва буйным памеры. 

Каментары8

  • Змагар
    25.02.2026
    Работайце брацья!
  • Пазвані мне, пазвані…
    25.02.2026
    Прачытаў не “махлярскіх”, а “маскальскіх” call-цэнтраў 😁
  • ІТшнік
    25.02.2026
    Фоткі нібыта з тыповай беларускай ІТ-кампаніі. Нават дошкі з рэйтынгамі найлепых сэйлаў такія ж.

Цяпер чытаюць

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі5

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам23

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць