Свет22

У Германіі затрымалі падазраванага ў забойстве ўкраінскага палітыка

У Германіі затрымалі падазраванага ў забойстве былога намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны часоў Віктара Януковіча Андрэя Партнова. Пра гэта паведаміла Нацыянальная паліцыя Іспаніі, піша «Суспільне».

Андрэй Партноў

Затрыманне адбылося ў горадзе Хайнсберг у зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія. Паводле даных іспанскай паліцыі, менавіта гэты чалавек мог страляць у Партнова ў дзень яго гібелі — 21 мая 2025 года.

Для правядзення ператрусу па месцы жыхарства падазраванага быў выдадзены еўрапейскі ордар на арышт і еўрапейскі ордар на расследаванне. Справа праходзіць у судзе Іспаніі, а папярэдняе следства застаецца закрытым.

Паліцыя не раскрывае дэталяў пра асобу затрыманага — яго ўзрост, грамадзянства ці іншыя звесткі.

Андрэя Партнова застрэлілі раніцай 21 мая 2025 года каля Амерыканскай школы недалёка ад Мадрыда. Інцыдэнт адбыўся прыкладна ў 9:15, калі ў паліцыю паступіў выклік пра чалавека з агнястрэльнымі раненнямі на вуліцы. Партноў жыў у раёне Ла-Маралеха каля Мадрыда, а ягоныя дочкі вучыліся ў Амерыканскай школе.

Каментары2

  • ?
    25.02.2026
    А што забыўся ў Мадрыдзе гэты вораг дэмакратычнай Украіны і расейскі агент са сваім вывадкам?
  • м
    25.02.2026
    у 2019 Партноў ужо складаў растрэльныя сьпісы. але нечаканка выйшла

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі6

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны34

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі6

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць