Меркаванні3131

Цыганкоў: Не падазраваў, што Бабарыка з'яўляецца прыхільнікам сацыялізму — мары сярэдняга чалавека

Журналіст Віталь Цыганкоў падзяліўся ў фэйсбуку развагамі пра адно з дзіўных, на яго думку, выказванняў, якое дапусціў ва ўчарашнім інтэрв'ю «Люстэрку» былы палітвязень Віктар Бабарыка. 

Віктар Бабарыка. Фота: lookby.media

Мяне даволі моцна ўразіў адзін момант у інтэрв’ю Віктара Бабарыкі «Зеркалу».

«Як ідэя сацыялізму. Ідэя сацыялізму слушная, але [падчас] рэалізацыі яе, на жаль, крывішчы пралілі вельмі шмат. Але сама ідэя добрая».

Ух. Прызнаюся, нечакана. І не таму, што Бабарыка — банкір. Я якраз праціўнік гэтай так любімай левымі «групавой ідэнтычнасці», калі ты чорны, мігрант, гей, мільянер, габрэй, жанчына і гэтак далей — то павінен думаць менавіта так, як «прадпісана» думаць гэтай групе. Я дапускаю, што і банкір можа быць шчырым прыхільнікам сацыялізму. Дапамагалі ж бальшавікам расійскія купцы і амерыканскія банкіры.

Але словы Бабарыкі прагучалі для мяне як дыскусіі ў сярэдзіне 1980-х, калі на хвалі перабудовы пачалі ачышчаць «светлае імя» Леніна — маўляў, Сталін сапсаваў усё, а вось за Леніным быў бы сапраўдны сацыялізм.

Мне проста цікава, дзе і калі адбылася «правільная» рэалізацыя гэтай ідэі. Дзе і калі за сто дваццаць гадоў спробы рэалізацыі гэтай ідэі прывялі да чагосьці іншага — акрамя ГУЛАГу, расстрэлаў, адбірання маёмасці, дэфіцыту, дэградацыі і жабрацтва.

І не трэба мне легенды і міфы пра сацыялізм у сучаснай Швецыі: няма там ніякага сацыялізму, там колькасць мільярдэраў на душу насельніцтва адна з найвялікшых у свеце. Там сапраўды пачыналі будаваць элементы сацыялізму ў 1970-я, нацыяналізавалі вытворчасці — але хутка гэта прывяло да заняпаду і самі сацыял-дэмакраты, якія тады кіравалі і праводзілі гэтыя рэформы, прызналі гэта памылкай.

Сённяшнія еўрапейскія дзяржавы — гэта, безумоўна, капіталізм, толькі з моцнымі сацыяльнымі гарантыямі (якія, дарэчы, усё менш вытрымліваюць сутыкненне з рэальнасцю).

Пры гэтым я лічу, што ідэі рэальнага сацыялізму сапраўды вечныя. Ідэя роўнасці вынікаў — незалежна ад працы, таленту і намаганняў — заўсёды будзе папулярнай. Ідэя зайздрасці да больш удалых, паспяховых — заўсёды будзе папулярнай. Ідэя «ўзяць усё і падзяліць» — заўсёды будзе папулярнай.

Але праблемка ў тым, што нават калі ўсім даць безумоўны даход (грошы ні за што) — то атрымальнікі не будуць гэтым задаволеныя. Яны будуць абурацца, чаму ім далі толькі 2 тысячы еўра ў месяц (проста так, без умоваў), а іншыя маюць мільёны. Бо людзі, якія маюць грошы ні за што, і нічога не робяць — дэградуюць і разбэшчваюцца. Незалежна ад таго, ці гэта беднякі, ці гэта арыстакраты.

Я не выключаю, што ў найбліжэйшыя дзесяцігоддзі якая-небудзь развітая краіна (магчыма, нават і ЗША) могуць праваліцца ў самы сапраўдны сацыялізм, кубінскага і венесуэльскага разліву. Бо сацыялізм — гэта мара сярэдняга чалавека. Людзей, якія выбіраюць роўнасць замест свабоды, стабільнасць замест развіцця, калектыўнае замест індывідуальнага, — такіх заўсёды шмат.

Я проста не падазраваў, што і Бабарыка з'яўляецца прыхільнікам гэтай «слушнай ідэі».

Каментары31

  • Рацио
    26.02.2026
    А что тут удивляться? Бабарыка как и Алексиевич - дети совка.
  • Меня терзают смутные сомненія
    26.02.2026
    Чаму немцы прапанавалі пераезд у Германію толькі Бабарыку, а астатнім палітвязьням- не?
  • бабруйчанін
    26.02.2026
    Мяне ні здзіўляет
    Ходоркоўскі таксама за кратамі звярнулся ці павярнулся да " сацыялізма" ( ен ашуканец але ні дурань За кратамі зразумел інвіставаць патрэбна у адукацыі прасвяшчэнне культуру ахову здароўя патрэбна " дзяліцца" каб ні згубіць ўсе
    Памылка стэрэаціп Цыганкова як і ўсіх тзв" правакоў" гэта саўдэпаўскае мінулае " радавая траўма"
    Роўнасць ні адмяняе свабоду
    Роўны доступ да адукацыі аховы здароўя ..перад законам ( ні залежна які у цябе адвакат))))
    Стабільнасць пры капіталізьмі стабільны разрыў паміж звыйчаным чалавекам і 1-3 % зверхнуварышэй
    Каллектыўнае індывідуальнае )))
    Усімі гэтымі " бусамі" падманулі у 1917 і у 1991 ..сацыялізьмь камунізьмь капіталізьмь
    Конвергенцыя прапанавал А Сахараў у сярэдзіне канце 80х
    convergere — сближаться, сходиться) — политическая теория второй половины XX века, согласно которой СССР постепенно становится более либеральным, а Запад — более социалистическим, в результате чего должна возникнуть усреднённая социально-экономическая система, сочетающая принципы социализма и капитализма

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі9

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны34

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі9

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць