Свет77

Францыя размесціць самалёты з ядзернай зброяй у Польшчы

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў пра пачатак этапу «прасунутага ядзернага стрымлівання» і пра намер узмацніць ядзерны арсенал краіны на фоне росту глабальных рызык і пагроз магчымай эскалацыі канфліктаў, піша The Moscow Times.

Эмануэль Макрон. Фота: AP Photo/Christophe Ena, Pool

Выступаючы на базе падводных лодак у Брэтані, французскі лідар адзначыў, што ў сучасных умовах геапалітычных узрушэнняў Францыя павінна заставацца моцнай. Паводле яго слоў, каб краіну паважалі і лічылі бяспечнай, яна павінна мець магутны абарончы патэнцыял. Макрон паведаміў, што аддаў загад павялічыць колькасць ядзерных боегаловак.

Таксама Францыя больш не будзе публічна раскрываць даныя пра памер свайго ядзернага арсеналу. Парыж пакідае за сабой права выкарыстоўваць ядзерныя сілы для абароны жыццёвых інтарэсаў дзяржавы і плануе запусціць праграму распрацоўкі новых гіпергукавых ракет.

Паводле міжнародных ацэнак, цяпер у Францыі каля 290 ядзерных боегаловак. Краіна застаецца адзінай у Еўрапейскім саюзе з цалкам незалежным ядзерным арсеналам. Брытанская ядзерная праграма залежыць ад падтрымкі ЗША.

Новая ядзерная дактрына Францыі прадугледжвае пашырэнне супрацоўніцтва з еўрапейскімі партнёрамі. Ужо сёлета Германія далучыцца да сумесных вучэнняў і пачне наведванне французскіх ядзерных аб’ектаў. Да ініцыятывы таксама плануюць далучыцца шэраг краін Еўропы.

Восем еўрапейскіх краін «пагадзіліся» прыняць удзел у «пашыраным стрымліванні», прапанаваным Францыяй: Вялікабрытанія, Германія, Польшча, Нідэрланды, Бельгія, Грэцыя, Швецыя і Данія, адзначыў Эмануэль Макрон.

Макрон абвясціў, што Францыя зможа падаць еўрапейскім саюзнікам стратэгічныя рэсурсы, звязаныя з ядзерным стрымліваннем, для «разгортвання па абставінах». 

«Супрацоўніцтва пачнецца з сумесных вучэнняў», — патлумачыў Макрон.

Кіраўніцтва Германіі цяпер вядзе перамовы з Парыжам пра магчымасць пашырэння французскага «ядзернага парасона» на краіны ЕС. Пытанні ядзернай абароны абмяркоўваюцца і ў іншых дзяржавах Еўропы.

Каментары7

  • Санта Бэрримор
    02.03.2026
    Европа постепенно вспоминает свое боевое прошлое.
  • Курашчуп
    02.03.2026
    Трэба громка крычаць пра Вагнераў да Варшавы і тактычную ядзерную зброю і ўсе будзе добра
  • Хаим
    02.03.2026
    Санта Бэрримор, уточните, пожалуйста, по годам этого " боевого прошлого". Так сказать, чтобы оценить наши шансы от всего этого.

Цяпер чытаюць

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША збіраюцца выпускаць ракеты па «мадэлі McDonald’s»1

У Брэсце ўжо 37 градусаў. Так горача ніколі ў гісторыі не было6

Пад Уздой міліцыя разагнала выставу дрыфт-аўтамабіляў5

Дражэ M&M’s будуць выпускаць без штучных фарбавальнікаў, але зменшаць колькасць колераў

Лукашэнка паляцеў у Азію дзеля праектаў на дзясяткі мільёнаў даляраў16

Мінчанка Ірына ўрачыста атрымала грамадзянства Перу ФОТАФАКТ2

Сіноптык спрагназаваў, калі ў Беларусі спадзе спякота1

11 чалавек загінулі ў Францыі пры крушэнні прыватнага самалёта з медсёстрамі

Сабаленка патлумачыла, чаму некаторыя людзі думаюць, што яна сцерва14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць