Грамадства55

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку

Вікторыя Паташкіна працавала інжынеркай-праграмісткай.

Вікторыя Паташкіна. Фота з яе старонкі УКантакце

Гамяльчанцы Вікторыі Паташкінай 33 гады. Яна скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, дзе з 2009 па 2013 год вывучала фінансы і крэдыт (банкаўскую справу).

Пазней дзяўчына змяніла сферу дзейнасці і перайшла ў ІТ, дзе пачала працаваць інжынерам-праграмістам і спецыялістам па аўтаматызацыі (JS, Java).

У 2020 годзе Вікторыя спачатку працавала ў гомельскім офісе Godel Technologies Europe, а ў верасні таго ж года ўладкавалася ў Innowise Group. Гэта вялікая міжнародная кампанія па распрацоўцы праграмнага забеспячэння і ІТ-кансалтынгу.

Цяпер у прафесійным профілі Вікторыі пазначана, што яна знаходзіцца ў доўгатэрміновым адпачынку (sabbatical).

У сярэдзіне мінулага года дзяўчына трапіла пад палітычны пераслед. А нядаўна Вікторыю судзілі ў Гомельскім абласным судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Абставіны справы невядомыя. Цяпер дзяўчына адбывае пакаранне — дзе, мы пакуль не высветлілі. У сацсетках яна так і не з'явілася.

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць падпіскі на незалежныя каналы, СМІ, наяўнасць спасылак на іх у сацыяльных сетках ці наяўнасць у сацсетках або на рэчах беларускай нацыянальнай, далукашэнкаўскай сімволікі. Да «экстрэмізму» залічваюць таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, афіцыйных гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай. Шматлікія крымінальныя справы апошняга часу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмізму» былі звязаныя са «справай Гаюна».

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

«Справа Гаюна» пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

Заснавальнік «Гаюна» Антон Матолька адразу пасля ўзлому патлумачыў, як адбыўся выцек інфармацыі і абвясціў пра закрыццё праекта. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Indrid Cold
    13.05.2026
    33 гады - гэта не маладая. Маладосць да 30, пазней сталы ўзрост, да 50, пазней пажылы.
    А дзяўчыну шкада канешне.
  • ЧКБ, ГАЮН
    13.05.2026
    Стоит напомнить, что именно сотрудниками ISANS в свое время велись ЧКБ и ГАЮН. Оба проекта стали печально известными из-за того, что не смогли обеспечить базовую безопасность своим информаторам. История с ЧКБ, куда спокойно внедрился сотрудник спецслужб и годами читал переписки, — это беспрецедентный провал. Когда те же самые люди берутся за что-то новое или выступают экспертами, возникает логичный вопрос: была ли проведена хоть какая-то работа над ошибками? Пока мы видим только то, что за их некомпетентность расплачиваются другие
  • Беларус
    13.05.2026
    ЧКБ, ГАЮН, просто делайте выводы сами. Например, если я под каким нибудь новым проектом увижу фамилию Мотолько, то после его провала и некомпетентности с Гаюном, будут просто обходить стороной все его проекты. Для меня эта фамилия уже стала нарицательной.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць