Свет11

Літоўскія перавозчыкі звярнуліся ў Еўракамісію адносна затрыманых у Беларусі фур

Літоўская асацыяцыя перавозчыкаў Linava, якая аб’ядноўвае частку транспартных кампаній краіны, звярнулася ў Еўрапейскую камісію з нагоды затрыманых у Беларусі грузавых аўтамабіляў і нанесенай маёмаснай шкоды. Паводле ацэнак арганізацыі, страты могуць складаць каля 22 мільёнаў еўра, паведамляе LRT.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Па звестках асацыяцыі, цяпер на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца не менш за 1 070 затрыманых транспартных сродкаў, што належаць 149 літоўскім кампаніям. Сярод іх — 496 цягачоў і 575 паўпрычэпаў і іншай тэхнікі. Ацэненая вартасць ужо ідэнтыфікаванай маёмасці складае каля 15,9 мільёна еўра. Акрамя таго, яшчэ шэсць кампаній паведамілі, што ў Беларусі могуць знаходзіцца яшчэ каля 401 адзінкі транспарту.

Калі гэтыя звесткі пацвердзяцца, агульная колькасць затрыманых машын можа дасягнуць 1 470, а іх кошт — амаль 22 мільёны еўра.

Раней прадстаўнікі Linava заяўлялі, што агульныя страты перавозчыкаў могуць дасягаць 100 мільёнаў еўра. Паводле іх інфармацыі, беларускія органы працягваюць спаганяць дадатковыя плацяжы — да 120 еўра за суткі за кожную адзінку транспарту.

У сваім звароце да Еўракамісіі асацыяцыя заклікала афіцыйна ацаніць сітуацыю і магчымыя парушэнні эканамічных інтарэсаў Еўрасаюза, а таксама распачаць скаардынаваныя дыпламатычныя і прававыя крокі для вяртання транспартных сродкаў. Акрамя таго, прапанавана разгледзець механізмы кампенсацыі нанесенай шкоды і праінфармаваць краіны ЕС і перавозчыкаў пра павышаныя рызыкі працы ў Беларусі. Linava заявіла пра гатоўнасць перадаць Еўракамісіі падрабязныя звесткі па кожнай кампаніі і разлікі страт.

Крызісная сітуацыя на мяжы ўзнікла пасля таго, як з Беларусі на працягу некалькіх месяцаў ляцелі кантрабандныя паветраныя шары. У выніку ўрад Літвы летась закрыў два памежныя пункты пропуску. Пазней беларускія ўлады забаранілі рух літоўскіх грузавікоў па тэрыторыі краіны, і частка транспарту засталася на спецыяльных стаянках з аплатай за захоўванне. Нягледзячы на тое, што два пункты пропуску пазней былі зноў адкрытыя раней запланаванага тэрміну, затрыманым грузавікам не дазволілі пакінуць тэрыторыю Беларусі.

Каментары1

  • Директор
    02.03.2026
    хороший урок для русскоязычных схематозников из Литвы.

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

Гродна, Беласток, Коўна — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэднім заробкам16

Віктар Бабарыка ў Бруселі прэзентаваў партыю «Разам» і расказаў пра тры важныя кірункі яе працы40

Як сёлета зменіцца Кастрычніцкі раён Мінска 

Зімовыя канікулы ў школьнікаў у наступным годзе будуць 17 дзён1

Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні

Алі Хаменеі не прызначыў пераемніка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць