Грамадства3333

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Агенты гэтага спецпадраздзялення спаліліся, калі выкарыстоўвалі Google Translate.

Дзмітрый Драздоў (злева) і Сяргей Радкевіч

Расійскія спецслужбы стварылі новую аўтаномную структуру для ліквідацыі палітычных апанентаў і правядзення дыверсій за мяжой — Цэнтр 795. З падрабязнасцямі знаёміць расследаванне The Insider.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расійскія ўлады пачалі масава і сістэмна выкарыстоўваць дыверсіі і замахі за мяжой. Паколькі ранейшыя структуры разведкі, у прыватнасці падраздзяленне генерала Андрэя Авяр’янава (в/ч 29155), былі сур’ёзна скампраметаваныя пасля шэрагу правалаў і дэананімізацыі афіцэраў у сусветнай прэсе, узнікла патрэба ў новых рэсурсах.

Так у снежні 2022 года па рашэнні Генштаба РФ узнік Цэнтр 795 (в/ч 75127). Гэтая звышсакрэтная і аўтаномная структура задумвалася як больш закрытая альтэрнатыва групам ГРУ для выканання найбольш адказных задач, у тым ліку палітычных забойстваў і выкраданняў, але без сістэмных памылак і «засвечаных» кадраў мінулага.

Як высветліў The Insider, да чэрвеня 2023 года падраздзяленне было амаль цалкам укамплектавана. Фармальна «Цэнтр 795» падпарадкоўваецца непасрэдна начальніку Генштаба Валерыю Герасімаву, але касцяк складаюць выхадцы з Цэнтра спецыяльнага прызначэння ФСБ (групы «Альфа» і «Вымпел»).

Базай для цэнтра стаў парк «Патрыёт» у Кубінцы, а фінансавую падтрымку забяспечылі кіраўнік «Растэха» Сяргей Чэмезаў і саўладальнік «Калашнікава» Андрэй Бокараў. Гэта дазволіла плаціць афіцэрам вельмі высокія заробкі. Так начальнік упраўлення атрымлівае ў месяц каля 5400 даляраў толькі ад «Калашнікава», а ёсць яшчэ заробак ад Міністэрства абароны. Заробкі сілавікоў у Беларусі ў разы меншыя.

Структура Цэнтра 795 уражвае сваёй маштабнасцю. Усяго ў ім служыць каля 500 афіцэраў, якія размеркаваны на тры ўпраўленні: разведвальнае, штурмавое і баявога забеспячэння.

Разведвальнае ўпраўленне ўключае дзевяць аддзелаў: ад маніторынгу сацсетак і перахопу спадарожнікавай сувязі да агентурных сетак за мяжой (12‑ы аддзел) і снайперскіх груп (19‑ы аддзел), прызначаных менавіта для адрасных ліквідацый. Штурмавое ўпраўленне складаецца з аўтаномных ударных груп, якія не ведаюць пра існаванне адна адной, што гарантуе жывучасць усёй сеткі пры правале адной ячэйкі. Трэцяе ўпраўленне забяспечвае баявую падтрымку і мае на ўзбраенні нават найноўшыя танкі Т-90А і рэактыўныя сістэмы «Смерч».

Асаблівае месца ў кіраўніцтве гэтай сакрэтнай структуры займаюць выхадцы з Беларусі. Начальнік штаба Цэнтра 795 Дзмітрый Драздоў і начальнік разведвальнага ўпраўлення Сяргей Радкевіч з'яўляюцца ветэранамі групы «Альфа» КДБ Беларусі.

Іх прыцягненне ў расійскую спецслужбу, мяркуюць расследвальнікі, было наўмысным крокам: афіцэры з саюзнай краіны не маюць расійскай інстытуцыйнай біяграфіі, што дазваляе ім лягчэй пазбягаць увагі замежнай контрразведкі.

У структуру падраздзялення абодва былі ўведзены праз цывільныя пасады ў АТ «Калашнікаў», што дапамагло схаваць іх сувязь з расійскімі вайскоўцамі і афіцыйнымі спецслужбамі. Радкевіч разам са сваім намеснікам Аляксеем Ілюшыным курыруе найбольш закрытыя аддзелы, якія займаюцца агентурнымі сеткамі за мяжой.

Як Google Translate спаліў агента

Як адзначаюць расследавальнікі, нягледзячы на высокі ўзровень сакрэтнасці і тэхнічнае забеспячэнне, падраздзяленне сутыкнулася з гучным правалам аднаго са сваіх ключавых выканаўцаў — 42‑гадовага Дзяніса Алімава.

Яго кар'ера пачалася ў стаўрапольскім АМАПе, а працягнулася ў маскоўскай «Альфе» ФСБ. Алімаў меў сувязі на самым высокім узроўні, у тым ліку асабіста з Рамзанам Кадыравым, якому ў 2023 годзе дапамагаў шукаць зніклага пляменніка. У складзе Цэнтра 795 Алімаў займаўся «чачэнскім кірункам». Адным з яго заданняў было выкраданне крытыкаў рэжыму ў Еўропе.

Для правядзення аперацый на тэрыторыі Захаду Алімаву патрабаваўся агент. Ім стаў Дарка Дуравіч, які жыў у Злучаных Штатах. У кастрычніку 2024 года ў рэстаране каля Лубянкі Алімаў перадаў яму 60 тысяч даляраў авансу і паабяцаў па 1,5 мільёна даляраў за кожную паспяхова «дэпартаваную» цэль. Асноўнымі ахвярамі павінны былі стаць члены сям'і эмігранта з Чачні Ахмеда Закаева, які пражывае ў Вялікабрытаніі.

Аднак аперацыя правалілася. Афіцэр Дзяніс Алімаў валодаў толькі рускай мовай. Яго асноўны агент Дарка Дуравіч размаўляў на сербахарвацкай і англійскай. Каб перадаваць аператыўныя інструкцыі і атрымліваць справаздачы, яны выкарыстоўвалі анлайн-сэрвіс Google Translate.

Паколькі сэрвіс належыць амерыканскай кампаніі, ФБР па судовым ордары атрымала доступ да ўсіх логаў перапіскі. Амерыканскія спецслужбы ў рэжыме рэальнага часу назіралі, як Дуравіч высочваў цэль на «белай віле каля мора» ў Еўропе і шукаў у інтэрнэце пісталеты Glock.

Дзяніс Алімаў быў затрыманы 24 лютага ў аэрапорце Багаты (Калумбія). Ён прыбыў туды рэйсам Turkish Airlines са Стамбула, выкарыстоўваючы стандартнае аператыўнае прыкрыццё — вобраз турыста з бронню ў гатэлі ў Картахене. Затрыманне стала вынікам сумеснай працы Інтэрпала і амерыканскіх спецслужбаў. Алімаву прад'яўлены абвінавачанні ў змове з мэтай забойства і падтрымцы тэрарызму, яму пагражае пажыццёвае зняволенне ў ЗША

Паводле звестак The Insider, Цэнтр 795 ужо арганізаваў шэраг замахаў і дыверсій, якія яшчэ расследуюцца. Выданне абяцае распавесці пра іх пазней. Аднак ужо само выкрыццё структуры і дзейнасці гэтага падраздзялення стварае сур’ёзныя праблемы для расійскіх спецслужбаў, асабліва ў сувязі з першым арыштам яго супрацоўніка. Фактычна, такі правал ставіць на дзейнасці структуры крыж.

Каментары33

  • .
    13.03.2026
    Прав был Жирик. Белорусы это русские со знаком качества.
  • Дурка Дуркавіч
    13.03.2026
    Як казаў, здаецца, Букоўскі, пакладзіце на Лубянку дзьве ракеты Тамагаўк, і ўзровень тэрарызму ў свеце знізіцца на 80%.
  • Краткий портрет
    13.03.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць